Міхась Каберац

(Пасля перасылкі з М. Каберац)

Міхась Каберац (1902, в. Сухоўчыцы, Слуцкі павет — 14 студзеня 1931) — беларускі грамадскі дзеяч.

Міхась Каберац
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, палітычны актывіст
Дата нараджэння 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1931(1931-01-14)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся М. Каберац у 1902 годзе ў вёсцы Сухоўчыцы Слуцкага павета. Свае дзіцячыя гады пражыў у вёсцы Кажушкі Слуцкага павета. Пачатковую асвету атрымаў у Раманаве, дзе скончыў чатыры класы сярэдняй школы. У 1918 годзе, з адкрыццём Слуцкай беларускай гімназіі, паступае ў лік яе вучняў. Ужо тут Міхась Каберац праяўляе цікавасць да беларушчыны, актыўна працуючы ў вядомай краязнаўчай арганізацыі «Папараць-Кветка»[1]. Адным з першых запісаўся ў Беларускую вайсковую арганізацыю. Пасля здушэння Слуцкага паўстання часова працаваў у 1921 г. у Вільні, як беларускі настаўнік пачатковай школы ў Ліпоўцы. Не маючы польскага грамадзянства, у 1922 годзе выехаў у Чэхаславакію для заканчэння навучання. Вучыўся на матуральных[cs] курсах ў Юзэфове[cs]. У 1928 годзе скончыў сельскагаспадарчы і лесатэхнічны факультэт ПП. Займаўся грамадскай дзейнасцю, сябра Беларускай рады ў Празе, Беларускага культурнага таварыства імя Скарыны, АБСА і інш[1].

Міхась Каберац быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія сувязі з такімі вядомымі постацямі як Уладзімір Жылка, Людміла Краскоўская, Лявон Рыдлеўскі.

Памёр 14 студзеня 1931 года ад хваробы[1].

Ацэнка сучаснікаў

правіць

З ліста Уладзіміра Жылкі да Людмілы Краскоўскай ад 12 чэрвеня 1928 года[2] :

  Каберца згадваю кожны дзень — як я яго люблю і як шкада яго. Жыццё не справядліва да сваіх лепшых, а такіх як Міхась мала, вельмі мала. Напішы яму і прывітай ад мяне. Ведаеш, каб расказаць, колькі ў мяне любові і нежнасці да ўсіх вас... Долі тоькі не маем.  

З ліста Людмілы Краскоўскай да Уладзіміра Калесніка ад 7 красавіка 1991 года[3] :

  Я добра пазнала Міхася Каберца. Ён вычыўся на лясным факультэце тэхнікі ў Празе. Але ён захварэў туберкулёзам (скаратэчным). [...] Міхась быў чэсны і разумны хлопец, і яго смерць нас усіх вельмі засмуціла. Калі ён быў у санаторыіі, У. Жылка яму перадаў першы том твораў М. Багдановіча, які тады выйшаў.  

Зноскі

  1. а б в Міхась Каберац. Пасмертны ўспамін
  2. М. В. Трус . Браціслаўскі эпісталярый: славацка–беларускі архіўны дыскурс XX стагоддзя. — Мн .: Беларуская навука, 2019. — С. 154. — 207 с. — 120 экз. — ISBN 978-985-08-2434-9.
  3. М. В. Трус . Браціслаўскі эпісталярый. — С. 136.

Спасылкі

правіць