Марыя Цімафееўна Кавалёва
Марыя Цімафееўна Кавалёва (нар. 18 студзеня 1929, в. Пустаселле) — беларускі мовазнавец і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1967).
Марыя Цімафееўна Кавалёва | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1929 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1967) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З 1936 года жыла ў Бягомлі. У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года разам з маці знаходзілася ў 1-м партызанскім атрадзе брыгады «Жалязняк». Была сувязной.
Скончыла Глыбоцкае педвучылішча (1948), літаратурны факультэт Мінскага педінстытута (1952). Працавала асістэнтам, старшым выкладчыкам на кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Першая друкаваная праца, прысвечаная беларускаму дзеяслову, выйшла ў 1961 годзе. З таго часу яе публікацыі штогод друкуюцца на старонках навуковых зборнікаў, энцыклапедычных і перыядычных выданняў. Адзін з аўтараў шматлікіх падручнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў-філолагаў, для вучняў і настаўнікаў-беларусазнаўцаў: «Беларуская мова» (1971), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія» (1975; 1997), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія» (1976; 1993), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Практычныя заняткі» (1981; 1995), «Беларуская мова: Зборнік дыктантаў» (1998), «Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў» (1992; 1998), «Беларуская мова: Дапаможнік для вучняў старэйшых класаў» (1982; 1995, 1996); праграм навучальных курсаў: «Сучасная беларуская літаратурная мова», «Дзяржаўны экзамен па беларускай мове»; факультатываў для вучняў сярэдняй школы: «Стылістыка і культура мовы», «Сінтаксіс і пунктуацыя».
УзнагародыПравіць
- Ганаровымі граматамі Міністэрстваў асветы БССР (1979, 1982) і СССР (1986).
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаны настаўнік Беларусі (1982)
- Значок «Выдатнікі народнай асветы БССР» (1970)
- Медаль Францыска Скарыны (1999)
ЛітаратураПравіць
- Кавалёва Марыя Цімафееўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 623—624.
- Міхайлаў, П. Добрая слава даражэйшая за багацце: да юбілею Марыі Кавалёвай / П. Міхайлаў // Роднае слова. — 2014. — № 1. — С. 51-52.