Мэцью Чарльз Сандэрс (англ.: Matthew Charles Sanders; нар. 31 ліпеня 1981, Хантынгтан-Біч, ЗША), таксама вядомы як М. Шэдаўс або Мэт Шэдаўс (англ.: M.Shadows, Matt Shadows) — амерыканскі рок-музыка, спявак гурту Avenged Sevenfold.

М. Шэдаўс
Avenged Sevenfold (32509055635).jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Мэцью Чарльз Сандэрс
Дата нараджэння 31 ліпеня 1981(1981-07-31) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Музычная дзейнасць
Прафесія спявак, кампазітар, гітарыст, піяніст
Гады актыўнасці 1999— па гэты час
Пеўчы голас барытон
Інструменты гітара, бас-гітара, клавішныя
Жанр Хэві-метал
Хард-рок
Металкор
Псеўданімы M. Shadows
Калектывы Avenged Sevenfold
Лэйбл Warner Bros. Records
Good Life Recordings
Hopeless Records
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
avengedsevenfold.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

Вакаліст Avenged Sevenfold Мэцью Чарльз Сандэрс нарадзіўся 31 ліпеня 1981 у Хантынгтон-Біч, дзе пражывае да гэтага часу. У музыцы Мэцью Сандэрс пачынаў як бас-гітарыст. Ён зацікавіўся хард’н'хэві пасля канцэрту Guns N 'Roses і знаёмства з іх альбомам «Appetite for Destruction», які падарыў яму бацька. У яго дасье — цэлы спіс груп, якія ён ствараў і распускаў і праз якія прайшоў. У часы адной з іх — панк-рок гурт Successful Failure — ён напісаў песню «Streets», якая праз некалькі гадоў будзе перазапісаная і выдадзена на дэбютным альбоме Avenged Sevenfold. У Avenged Sevenfold Мэт пачынае кар’еру спевака са скрыму. Аднак ужо ў трэцім альбоме «City of Evil» ён перайшоў на «чысты» спеў. Дзеля гэтага Мэт працаваў на працягу некалькіх месяцаў да рэлізу альбома з выкладчыкам па вакале Ронам Андэрсанам.

ПсеўданімПравіць

У сваёй групе Мэт апынуўся самым «змрочным» як у плане музычных прыхільнасцей, так і па характары. З-за гэтага яго і празвалі Shadows. Каб захаваць і сваё імя ў псеўданіме, была дадана літара М. Так і з’явілася «M.Shadows».

Сям’яПравіць

10 кастрычніцкай 2009 ажаніўся на Вэлэры ДзіБенедэта (Valary DiBenedetto), былым тур-менеджар групы. З Вэлэры ён быў знаёмы з 6 класа сярэдняй школы. Вэлэры з’яўлялася ў кліпе Seize the Day ў якасці ключавога персанажа, і гуляла ролю сябе — дзяўчыны Мэта. 5 ліпеня 2012 года Велэри нарадзіла сына. Яго назвалі Оўэн Джэймс Сандэрс — у гонар памерлага бубнача іх групы Джэймса Оўэна Саллівана.

Зноскі

СпасылкіПравіць