Навагрудская ратуша

Навагрудская ратуша існавала ў XVII-XIX стагоддзях у Навагрудку. Упершыню ўзгадваецца ў соймавай канстытуцыі 1652 года.

Ратуша
Навагрудская ратуша
53°35′52,8″ пн. ш. 25°49′32,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Навагрудак
Стан Не існуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
План ратушы. 1818

Мяркуюць, што ў 1654 годзе пад ратушу прыстасаваны будынак камяніцы на рынку. Падчас пажару 1751 ён пашкоджаны, пазней адноўлены: на рагу будынка пабудавана 2-ярусная вежа, завершаная купалам і флюгерам з выявай Архангела Міхаіла. У 1818 годзе Навагрудская ратуша значна рэканструявана: зменены агульная планіроўка, аконныя і дзвярныя праёмы, на ўзроўні 2-га паверха галоўнага фасада, арыентаванага на плошчу, зроблена галерэя (апіралася на 4 калоны). Ратуша набыла рысы класіцызму: рустоўка на вуглах будынка і на гранях вежы 1-га паверха, нішы на 2-м паверсе. У такім выглядзе яна існавала да пажару 1862 года, калі была моцна пашкоджана і больш не аднаўлялася.

Каля 1900 года на месцы Навагрудскай ратушы ўзведзены будынак магістрата (верагодна, былі выкарыстаныя фундаменты і часткі муру ратушы).

У Вялікую Айчынную вайну будынак цалкам разбураны.

Літаратура правіць