Навасёлкаўскі сельсавет (Барысаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Навасёлкі.

Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 924
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222121
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Навасёлкаўскі (Навасельскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лошніцкага сельсавета[1].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 924 чалавекі[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — армяне[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Навасёлкі, вёскі Вышні Стан, Зарослае, Лабачыха, Млёхава, Раннае і Ратуцічы.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.