Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі

Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе з мэтай канцэнтрацыі навуковага, канструктарскага і тэхналагічнага патэнцыялаў, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў у распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці беспілотных авіяцыйных і іншых робататэхнічных комплексаў і іх кампанентаў для вырашэння актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, павышэння яе абароназдольнасці, развіцця экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі.[1]

Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі
Міжнародная назва Research and Production Center for Multifunctional Unmanned Systems
Дата заснавання 2016
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Дырэктар Юрый Францавіч Яцына
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220141, Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, 10-7.
Сайт uavbusel.by

Гісторыя правіць

Навуковай і вытворчай асновай для стварэння прадпрыемства стала дзейнасць навукова-вытворчага цэнтра «Беспілотныя авіяцыйныя комплексы і тэхналогіі», які з 2008 па 2015 год з’яўляўся структурным падраздзяленнем Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.[2]

Напрамкі дзейнасці правіць

  • правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак па стварэнні і мадэрнізацыі беспілотных авіяцыйных комплексаў у цэлым і іх асобных кампанентаў
  • распрацоўка бартавой і наземнай авіёнікі, метадалогіі пабудовы беспілотных авіяцыйных комплексаў, трэнажораў і імітатараў

Прадукцыя і паслугі правіць

  • беспілотныя лятальныя апараты
  • наземныя пункты кіравання
  • гірастабілізаваныя оптыка-электронныя сістэмы
  • апаратна-праграмныя і пілатажна-навігацыйныя комплексы для кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі
  • катапульты
  • трэнажоры, напаўнатурныя выпрабавальныя мадэлюючыя комплексы, стэнды настройкі пілатажна-навігацыйных комплексаў і аналізу дадзеных палётаў
  • крыніцы інфрачырвонага выпраменьвання
  • выкананне паслуг па тэхнічным навучанні, сэрвісным (гарантыйным) абслугоўванні выпускаемай прадукцыі, маніторынгу зямной (воднай) паверхні, наземных аб’ектаў з паветра

Зноскі

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць