Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве | |
---|---|
Міжнародная назва | Research and Practical Centre of National Academy of Sciences of Belarus for Potato, Fruit and Vegetable Growing |
Дата заснавання | 1928 |
Год рэарганізацыі | 1990, 2016 |
Тып | рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Генеральны дырэктар | Вадзім Леанідавіч Маханько |
Юрыдычны адрас |
![]() |
Сайт | belbulba.by |
ДзейнасцьПравіць
Установа вядзе работу ў галіне селекцыі, насенняводства і тэхналогій вытворчасці бульбы, пладовых, ягадных і агароднінных культур. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца: стварэнне прынцыпова новых гатункаў і гібрыдаў бульбы, пладовых, ягадных і агароднінных культур; распрацоўка мэтавых экалагічна бяспечных рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці бульбы, пладовых і агароднінных культур; забеспячэнне сортазмены і сортаабнаўлення за кошт паскоранай вытворчасці арыгінальнага насеннага і пасадачнага матэрыялу; навуковае забеспячэнне галін бульбаводства і плодаагародніцтва для павышэння іх эканамічнай эфектыўнасці, канкурэнтаздольнасці і забеспячэння ў поўным аб'ёме патрэбнасці Беларусі ў высакаякаснай бульбе, пладах і агародніне.
СтруктураПравіць
ПадраздзяленніПравіць
- Аддзел селекцыі бульбы
- Лабараторыя біяхімічнай ацэнкі бульбы
- Аддзел насенняводства бульбы
- Лабараторыя арыгінальнага насенняводства
- Лабараторыя мікракланальнага размнажэння бульбы
- Лабараторыя генетыкі бульбы
- Лабараторыя тэхналогій вытворчасці і захоўвання бульбы
- Лабараторыя імунадыягностыкі бульбы
- Аддзел аховы бульбы
- Аддзел маркетынгу і НТІ