Тэрмін навіны з’яўляецца множным лікам ад «навіна» і звычайна ўяўляе сабой праграму (збор некалькіх навін) на тэлебачанні і радыё. У друкаванай прэсе навінамі таксама завуцца зводкі навін, напрыклад, у адмысловай рубрыцы ў газеце.

Як правіла, навіны на тэлебачанні і радыё перадаюцца некалькі разоў у дзень, пачынаюцца ў пачатку гадзіны і доўжацца ад двух хвілін да паўгадзіны. Яны звычайна ўяўляюць сабой зводку асобных навін з такіх абласцей, як палітыка, эканоміка, навука, культура, спорт, з прагнозам надвор’я ў канцы. Мяркуецца, што навіны павінны быць выкладзеныя максімальна нейтральна і аб’ектыўна, і асобна ад каментарыяў. Выбар навін для падборкі ажыццяўляецца рэдакцыяй.

Навіна (Hot news) — гэта аператыўная інфармацыя, якая ўяўляе палітычную або эканамічную цікавасць у аўдыторыі, часам за навіну выдаюць прапаганду.

Гл. таксама

правіць