Надмагільны помнік Райнісу

Надмагільны помнік Райнісу — помнік у цэнтры могілак Райніса ў Рызе, пастаўлены 1934 годзе на месцы пахавання народнага паэта Латвіі Яніса Райніса.

Помнік
Надмагільны помнік Райнісу
56°59′07″ пн. ш. 24°08′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Карліс Зэмдэга
Архітэктар Пэтэрыс Арэндс[d]
Дата пабудовы 1934 год
Map
Каланада

Аўтары помніка скульптар Карліс Зэмдэга і архітэктар Пэтэрыс Арэндс. Вырабілі скульптар Эганс Звірбуліс і два памочнікі-каменячосы.

Апісанне правіць

Пятрусь Броўка

Ля горада Рыгі, дзе спяць праз гады
Навечна заснуўшыя Латвіі дзеці,
Я Райніса бачу,— які малады!
Здаецца, што з ложка ўстае на дасвецці.

Ягоныя вочы ўзіраюцца ўдаль,
Ён чуе, яму там дакучна і цесна,
Ён пройдзе па дзюнах на бераг, да хваль,
Дзе ветразі, чайкі, рыбацкія песні.

Ён прыйдзе на плошчы да новых будоў
І доўга там з мулярам гутарыць будзе,
Ён прыйдзе да хат між вясновых садоў,
Дзе прагнуць так слова ягонага людзі.

Браты яго клічуць здалёку ўвесь час,
Пачуць ім хацелася б Райніса голас.
І, можа, яшчэ раз ён прыйдзе да нас,
Яго ж так чакалі Купала і Колас.

Ягоныя песні не знаюць мяжы,
Да сэрцаў гарачых лятуць на спатканні,
З пачуццямі расхваляванай душы
Стаю я сягоння, стаю я ў чаканні

Ля горада Рыгі, дзе спяць праз гады
Навечна заснуўшыя Латвіі дзеці,
Я Райніса бачу,— які малады!
Здаецца, што з ложка ўстае на дасвецці.

Выраблены з чырвонага фінскага граніту, здабытага ў раёне Турку[1]. Першапачатковая вага гранітнай груды складала 70 тон. Вакол помніка ўзведзена паўкруглая каланада з вапнавага туфу, апавітая дзявочым вінаградам. На помніку цытата з верша Райніса «Un spēcīgs celšos es pret sauli augšā» (бел.: І, Моцны, да сонца я ўстану).

Скульптура сімвалізуе «неўміручасць творчага духу, імкненне да свабоды, абнаўлення і дасканаласці»[2].

Зноскі

  1. «Kapu piemineklis Rainim». Ailab.lv. Arhivēts no oriģināla, laiks: 2016. gada 5. martā. Skatīts: 2014. gada 27. aprīlī.
  2. Latvijas enciklopēdija. 4. sējums. Rīga : Valērija Belokoņa izdevniecība. 2007. 886.—887. lpp. ISBN 978-9984-9482-4-9.

Спасылкі правіць