Найра — грашовая адзінка Нігерыі, роўная 100 Коба. Код ISO 4217 - NGN.

Найра
Naira

Код ISO 4217 NGN
Краіна Сцяг Нігерыі Нігерыя
Складаецца з 100 коба
Абрэвіятура
Манеты 50 коба, 1 і 2 найра
Банкноты 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500, 1000 найра
Цэнтральны банк Цэнтральны банк Нігерыі
Вэб-сайт www.cenbank.org
Друк грошай Nigerian Security Printing and Minting Company Limited[d]
Абменны курс (на 16 жніўня 2011)
1 USD = 151,01 NGN
1 EUR = 216,97 NGN
1 RUB = 247,20 NGN

Гісторыя правіць

Найра ўведзена ў грашовы зварот з 1 студзеня 1973 г., замест нігерыйскага фунта. Тым самым Нігерыя стала апошняй афрыканскай дзяржавай, якая адмовілася ад двенаццацерычнай грашовай сістэмы.

У кастрычніку 2021 года eNaira, лічбавая версія дзяржаўнай валюты, афіцыйна запушчана ў Нігерыі.

Банкноты асноўнага звароту ўзору 1984-2006 гадоў правіць

Першапачаткова Цэнтральны банк Нігерыі ўвёў у абарачэнне банкноты наміналамі 50 Коба (10 шылінгаў), 1, 5 і 10 найра, якія нагадваюць ранейшыя фунты. У лютым 1977 у абарачэнне ўведзена банкнота наміналам у 20 найра. У кастрычніку 1991 - банкнота наміналам 50 найра, 1 снежня 1999 - 100 найра, 1 лістапада 2000 - 200 найра, 4 красавіка 2001 - 500 найра, 12 кастрычніка 2005 - 1000 найра.

У абароце знаходзяцца банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 і 1000 найра розных гадоў выпуску.

Спасылкі правіць