Накідка для падушак
Накідка для падушак — традыцыйнае ўсходнеславянскае дзённае покрыва для падушак. На дзень сам ложак засцілалі пакрывалам, на якім у падгалоўе ўкладваліся адзін на аднаго пышна узбітыя падушкі з выцягнутымі куткамі. На іх зверху ў мэтах абароны ад пылу накідвалася звычайна светлае палатно квадратнай формы з даўжынёй боку 70-115 см, выкананае з тканін, цюля і карункаў і упрыгожанае фальбонай або махрамі. Для рэльефнасці ўзору пад белыя ажурныя накідкі дадаткова падкладаліся каляровыя аднатонныя чахлы. Некаторыя старадаўнія накідкі на падушкі, аздобленыя валагодскімі і ялецкімі карункамі, белай мяцёрскай роўняддзю і мярэжкай, з’яўляюцца творамі прыкладнога мастацтва.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D1%8D%D0%BA%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%87%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_2.jpg/250px-%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D1%8D%D0%BA%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%87%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_2.jpg)
У СССР тэкстыльныя накідкі на падушкі вырабляліся з адбеленых баваўняных і ільняных тканін (шыфона, нансука, батыста) і каляровых шаўковых тканін светлых далікатных тонаў (рэпса, туалі, крэпдэшына) з упрыгожваннем вышыўкай, прошвамі, валанамі, фестонамі і махрамі. Цюлевыя накідкі для падушак выконваліся звычайна з белага гладкага або гардзіннага цюлю. Карункавыя накідкі вырабляліся ўручную. Накідкі для падушак паступалі ў продаж адзінкавым таварам або ў камплекце з покрывам[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Накидки для подушек // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 29—32.