Наложніца
Наложніца — пастаянная палюбоўніца, асабліва тая, што знаходзіцца ў залежным ад палюбоўніка становішчы (палюбоўніца, якая знаходзіцца ў матэрыяльнай залежнасці, або рабыня, якая знаходзіцца ў асабістай залежнасці).
«Наложніца», карціна Саламко С.С.
У беларускіх перакладах Бібліі наложніцамі зваліся спадарожніцы старазапаветных патрыярхаў, якія ім нараджалі дзяцей (Хетура). Паводле Бібліі, у цара Саламона было 300 наложніц (3Цар.11:3).
Прыклады велізарнай колькасці наложніц таксама ёсць і ў гісторыі Старажытнарускай дзяржавы. Напрыклад, у князя Уладзіміра, паводле некаторых гісторыкаў, было каля 700 наложніц[1].