Народны ўрач Беларусі
ганаровае званне Беларусі
«Народны ўрач Беларусі» — ганаровае званне.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/The_People%E2%80%99s_Doctor_of_Belarus_2020.png/115px-The_People%E2%80%99s_Doctor_of_Belarus_2020.png)
Ганаровае званне «Народны ўрач Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» высокапрафесійным урачам-спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную медыцыну і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.
Народныя ўрачы Беларусі
правіць- Ігнат Пятровіч Антонаў (1992)
- Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (1994)
- Ігар Аляксандравіч Карпаў (2020)[1]
Зноскі
Спасылкі
правіць- Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны iнтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь