Аляксандр Вікенцьевіч Скачко

Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. 26 верасня 1933[1], Гарадзея, Нясвіжскі павет, Польская Рэспубліка) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).

Аляксандр Вікенцьевіч Скачко
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Дата нараджэння 26 верасня 1933(1933-09-26) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Ветэран працы»
Народны ўрач Беларусі Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі медінстытут (1958), атрымаў размеркаванне ў Сноўскую ўчастковую бальніцу, дзе прапрацаваў пяць гадоў галоўным урачом.

У лютым 1963 года Аляксандр Вікенцьевіч становіцца галоўным урачом Нясвіжскай раённай бальніцы. Узначальваў Мінскую абласную клініку. Галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1974—1976). Галоўны ўрач 9-й Мінскай клінічнай бальніцы (1976—1996).

Узнагароды правіць

11 сакавіка 1994 года Аляксандр Вікенцьевіч Скачко стаў другім у гісторыі народным урачом Беларусі, у тым ліку за асабісты ўклад у стварэнне цэнтра трансплантацыі касцявога мозгу на базе 9-й бальніцы[2].

Зноскі

Спасылкі правіць