Нарцыз Алізар (1794, Загораў на Валыні — 1862, Сады пад Познанню) — палітычны дзеяч, мемуарыст, публіцыст, мастак-пейзажыст.

Нарцыз Алізар
польск.: Narcyz Olizar
герб «Дзве харугвы»[d]
герб «Дзве харугвы»[d]
Нараджэнне 1794[1][2]
Смерць 9 жніўня 1862(1862-08-09)[3]
Месца пахавання
Род Алізары[d]
Бацька Піліп Нерэуш Алізар[d]
Маці Людвіка са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць мастак, паэт, пісьменнік, палітык, публіцыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера творчае і прафесійнае пісьмо[d][4], палітычная дзейнасць[d][4], публіцыстыка[4] і жывапіс[4]
Узнагароды
залаты крыж ордэна Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Алізараў. Нарадзіўся ў сям’і Піліпа-Нерэуша (1750—1816), падчашага вялікага літоўскага, і Людвікі са Шчыт-Неміровічаў. Малодшы брат Густаў-Генрык-Атаназы Алізар — сябра Патрыятычнага таварыства, які меў сувязі з дзекабрыстамі, сябраваў з А. С. Пушкіным, пісаў вершы.

Вучыўся ў Крамянецкай гімназіі і Віленскім універсітэце. Студэнтам пачаў пісаць вершы і з 1819 друкавацца ў «Віленскім тыднёвіку». Пад час вайны 1812 г. — афіцэр напалеонаўскай арміі. Пад час паўстання 1830—1831 г. быў старшынёй грамадзянска-вайсковай рады Валынскай губерні, сенатарам-кашталянам Каралеўства Польскага. Пасля паражэння паўстання арыштаваны, але збег з Жытомірскай турмы і выехаў у Францыю. У эміграцыі — дзеяч арыстакратычнага асяроддзя Вялікай Эміграцыі. Быў першым старшынёй «Таварыства трэцяга мая» (1843 г.), якое вяло барацьбу за адраджэнне Польшчы і яе развіццё на аснове канстытуцыі 1791 г. Публіцыст, сябра Віленскага тапаграфічнага таварыства, Таварыства капіталаў падтрымкі «Dziennika Wilenskiego».

Памёр 9 жніўня 1862 года ў Садах. Пахаваны ў Люсове.

Творы правіць

  • Размовы аб суседстве. — Парыж, 1840 (на пол. мове);
  • Успаміны. — Парыж, 1845 (на французскай мове, перакладзены на нямецкую мову у 2 тамах);
  • Успаміны арыгінала. — Ліпск, 1853, Бруксель, 1862 (на польскай мове);
  • З псалмоў Давіда. — Ліпск, 1857, Бруксель, 1862.

Сям’я правіць

Жонка: Герждрофува. Дзеці: Марыя (9 мая 1828 — 20 верасня 1886), у замужжы Крамер.

Зноскі

  1. Narcyz Olizar // NUKAT — 2002.
  2. Narcyz Olizar // MAK
  3. Bibliothèque nationale de France Narcyz Olizar // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі правіць