Насельніцтва Перу
Перу з насельніцтвам 32,2 млн чал. (2017) — чацвёртая паводле колькасці насельніцва краіна Паўднёвай Амерыкі. Па гэтым паказчыку Перу зусім крышачку пераўзыходзіць Венесуэлу
Дынаміка колькасці насельніцтва
правіцьУ 1500 паводле сучасных падлікаў на зямлі Перу жыло 6.7 млн чалавек. Эксплуатацыя мясцовых жыхароў іспанскімі каланізатарамі абязлюдзіла рэгіён: да 1800 г. насельніцтва скарацілася амаль утрая — да 2.5. млн. У ХХ ст, як і па ўсёй Лацінскай Амерыцы, у Перу назіраўся дэмаграфічны выбух, які ў пачатку нашага стагоддзя паступова затухае. Прырост насельніцтва у 2017 склаў 0.9 % (1.1 % - натуральны, -0.2 % - міграцыйны)[1] .
Этнічны і рэлігійны склад
правіцьПеру — адзіная краіна Паўднёвай Амерыкі, дзе сёння пераважае індзейскае насельніцтва. Што тычыцца этнічнай геаграфіі, то белыя і метысы (усяго 37 %) пераважаюць у Косце, а індзейцы (45 %) — у Сельве і С'еры. Афіцыйныя мовы Перу — іспанская і кечуа. Пераважна на кечуа размаўляе 13 % насельніцтва. У горных рэгіёнах распаўсюджаны аймара і іншыя індзейскія мовы. 84 % насельніцтва — каталікі, 12 % — евангелісты.
Размяшчэнне і рассяленне
правіцьНасельніцтва па тэрыторыі Перу размеркавана нераўнамерна. Найбольш шчыльна заселеная Коста, што абумоўлена самымі спрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі. 80 % перуанцаў жыве ў гарадах. (Ліма — 9.9 млн, Арэкіпа — 900 тыс., Трухільё — 800 тыс.)[2]. Ліма — буйнейшая агламерацыя заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі.