Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл

складзень

Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл — іканапісны складзень, створаны ў 1760 годзе, з Усехсвяцкай царквы ў г. п. Тураў Гомельскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Св. Наталя. Маці Боская Адзігітрыя. Рафаіл. (Складзень).jpg
Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл. 1760
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера
Тэхніка тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-237)

СюжэтПравіць

 
Архангел Рафаіл

У сярэдніку на вохрыстым сярпе стаіць Маці Божая ў сінім хітоне, аранжава-чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі з сядзячым на левай руцэ дзіцем у белым хітоне, жоўтым гімаціі з блакітнай дзяржавай у левай руцэ. На галовах Маці Божай і дзіцяці — кароны[2].

На правай створцы — архангел Рафаіл у сінім сподзе, вохрыстай далматыцы, падпяразанай чырвоным поясам, чырвоным на зялёнай падкладцы гімаціі, з белай хусткай на шыі. Крылы шэра-зялёныя. У левай руцэ белая лілея[2].

На левай створцы — Наталля ў сінім хітоне, вохрыстым кароткім адзенні, аранжава-чырвоным плашчы, з белай хусткай на галаве. У левай руцэ зялёна-сіняя галінка[2].

Ніжнюю палавіну складня займаюць блакітныя воблакі, зверху ў цэнтральнай частцы — пазалочаны раслінны ляпны арнамент, на створках — жоўты фон, аранжава-чырвоныя аркі[2].

ПаходжаннеПравіць

Абраз выяўлены 22-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1972 ва Усехсвяцкай царкве г. п. Турава Гомельскай вобласці[2].

Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974-75 (Ленінград)[2].

ВыстаўкіПравіць

  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990
  • Мастацтва Гомельшчыны XII—XX стст. Мінск. 1994
  • Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000.
  • Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск. 2001

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.