Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава

Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава, па нараджэнні Наталля Аляксандраўна Пушкіна (1859—1912) — грамадская дзяячка, асветніца, мецэнатка.

Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава
руск.: Наталья Александровна Воронцова-Вельяминова (Пушкина)
Дата нараджэння 5 (17) жніўня 1859
Месца нараджэння
Дата смерці 5 (18) снежня 1912 (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Аляксандр Аляксандравіч Пушкін[d]
Маці Соф’я Аляксандраўна Ланская[d]
Муж Павел Аркадзевіч Варанцоў-Вельямінаў[d]
Дзеці Mikhail Vorontsov-Velyaminov[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Унучка рускага паэта Аляксандра Пушкіна, дачка яго старэйшага сына, генерал-лейтэнанта Аляксандра Аляксандравіча Пушкіна і Соф’і Мікалаеўны Ланской.

Вучылася ў Віленскай гімназіі. Узяла шлюб з Паўлам Варанцовым-Вельямінавым. Спачатку сям’я жыла ў Казлове (цяпер Мічурынск). Праз некаторы час Павел Варанцоў-Вельямінаў падаў у адстаўку і з’ехаў з жонкай у маёнтак сваёй маці Вавулічы (цяпер Дубаўка) за 10-12 км ад Бабруйска. Акрамя сядзібы ў Дубаўцы, Варанцовы-Вельямінавы мелі дом у Бабруйску.

Цікавілася беларускім фальклорам з навакольных вёсак Савічы, Цялуша. Добра малявала, у асноўным пейзажы, пісала вершы. У вёсцы Цялуша разам з мужам пабудавала школу (1894), царкву (асвечана на Вялікдзень 1902), бібліятэку, спаленую падчас Вялікай Айчыннай вайны. Займаліся асветніцкай дзейнасцю, дапамагалі атрымаць адукацыю (у тым ліку стаць настаўнікамі, акушэрамі-фельчарамі). Спрабавала арганізаваць прытулак для састарэлых жанчын, хацела стварыць нешта ўзору дзіцячага садка для сялянскіх дзяцей. У Бабруйску на вуліцы, дзе стаяў яе дом і дамы сёстраў Паўла Варанцова-Вельямінава, пасадзіла першыя каштаны, некаторыя з іх засталіся да цяперашняга часу. Драўляны дом па цяперашняй вуліцы Сацыялістычнай знеслі ў 1973 годзе, на яго месцы збудаваны гарадскі палац шлюбаў. Сям’я Варанцова-Вельямінава прыняла пасільны ўдзел у стварэнні Бабруйскай гарадской бібліятэкі, якая цяпер назвавана імем Пушкіна, яна была адкрыта ў лютым 1901 года, на 64-я ўгодкі смерці Пушкіна.

 
Магіла Наталлі Варанцовай-Вельямінавай у Цялушы (Бабруйскі раён)

Памерла ў 1912 годзе ад запалення лёгкіх. Пахавана ў вёсцы Цялуша, у парку, недалёка царквы і магілы свёкра — Аркадзя Варанцова. У 1979 годзе, да 180-годдзя нараджэння Аляксандра Пушкіна на магіле Наталлі Варанцовай-Вельямінавай усталяваны новы помнік. У вёсцы Цялуша штогод улетку праводзіцца Пушкінскае свята музыкі і паэзіі.

Дзеці правіць

У шлюбе з Паўлам Варанцовым-Вельямінавым мела 6 дзяцей:

  • Георгій Варанцоў-Вельямінаў (1882),
  • Марыя Кліменка (1883—1932),
  • Соф’я Калагрывава (1884—1974),
  • Міхаіл Варанцоў-Вельямінаў (1885—1951),
  • Феадосій Варанцоў-Вельямінаў (1888—1914),
  • Вера Варанцова-Вельямінава (1890—1920)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Нашчадкі А. С. Пушкіна ў Бабруйску // Памяць: Гіст. дакум. хроніка Бабруйска. — Мн.: Выш. шк., 1995.

Спасылкі правіць