Наталля Васілеўна Васкевіч

(Пасля перасылкі з Наталля Васкевіч)

Наталля Васілеўна Васкевіч (нар. 28 жніўня 1995) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.

Наталля Васкевіч
Пол жаночы
Поўнае імя Наталля Васілеўна Васкевіч
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 28 жніўня 1995(1995-08-28) (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь

Дасягненні правіць

Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2009 года на дыстанцыі 200 м на спіне[1].

Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 200 м на спіне. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[2].

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2013 года на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[3].

Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 200 м на спіне, а таксама на дыстанцыях 100 м і 200 м комплексным плаваннем[4].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м на спіне[5].

Пераможца Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[6].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыях 200 м і 400 м комплексным плаваннем, а таксама ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем[7].

Зноскі

Спасылкі правіць