Наталля Мікалаеўна Куляшова
Наталля Мікалаеўна Куляшова (нар. 11 кастрычніка 1976, п. Беларускі, Бялыніцкі раён) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).
Наталля Мікалаеўна Куляшова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
11 кастрычніка 1976 (48 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1976 годзе ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «юрыст»; Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст»[1].
Працавала інспектарам, галоўным юрысконсультам, намеснікам начальніка інспекцыі — начальнікам аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскім раёне; намеснікам старшыні Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта; першым намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-Цэнтральнай акругі № 85. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы», медалём «За працоўныя заслугі»[1].