Наталля Уладзіміраўна Ламека

Наталля Уладзіміраўна Ламека (8 сакавіка 1981, Мінск) — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, літаратуразнаўца, выкладніца кафедры замежнай літаратуры БДУ.

Наталля Ламека
Дата нараджэння 8 сакавіка 1981(1981-03-08) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца
Навуковая сфера замежная літаратура (англійская, ірландская, нямецкая).
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Халіпаў В.В.

Біяграфія

правіць

Скончыла рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ (2003), аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю па творчасці Дж. Джойса («Мастацкі ўніверсум Джэймса Джойса: структура, канцэпцыя чалавека, тыпалагічны кантэкст», 2007).

Займаецца даследаваннем заходнееўрапейскай мадэрнісцкай літаратуры, аўтар дзвюх манаграфій, двух навучальна-метадычных дапаможнікаў у суаўтарстве і шэрагу навуковых публікацый. Мае пераклады з англійскай і нямецкай моў.

Бібліяграфія

правіць
  • «Мастацкі універсум творцы», Мінск, 2005
  • «Хаосмас Джэймса Джойса як мультыстабільная сістэма (сінергетычная прырода мастацкага феномена», Мінск, 2006
  • «Дэкадэнцкія матывы ў творчасці Георга Тракля і Эгана Шыле» // ARCHE, 2011, # 9
  • «Міфапрастора паэзіі Г. Тракля», ПрайдзіСвет, 2009 [1]
  • «Канцэпцыя „двайнога бачання“ сусвету ў навелістыцы Густава Майрынка», ПрайдзіСвет, 2009 [2](недаступная спасылка)

Зноскі

Спасылкі

правіць