Нахман Рахмілевіч

Нахман Рахмілевіч (25 мая 1876, г. Ваўкавыск — 1941, Палесціна) — эканаміст, дыпламат, палітычны і грамадскі дзеяч.

Нахман Рахмілевіч
RachmilevičiusN.jpg
Дата нараджэння 25 мая 1876(1876-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Месца смерці
Пахаванне
Адукацыя
Род дзейнасці эканаміст, палітык
Commons-logo.svg Нахман Рахмілевіч на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1889 годзе скончыў Ваўкавыскую рэальную навучэльню, затым гімназію ў Бенсхайме (Гесэн). У 1896—1900 гадах вывучаў натуральную гісторыю і філасофію ў Кёнігсбергскага ўніверсітэце і фізіку, хімію і вышэйшую матэматыку ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1900 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Гайдэльбергскага ўніверсітэта.

У 1905 вярнуўся ў Літву. Быў уцягнуты ў грамадскую дзейнасць. Падчас Першай сусветнай вайны член ЦК і віцэ-прэзідэнт грамадства габрэйскіх выгнаннікаў. У 1916—1918 гадах член Віленскай гарадской управы.

У 1916—1918 гадах член Сейма Літоўскай Рэспублікі.

З 11 снежня 1918 года абраны членам Літоўскага Дзяржаўнага савета. З 26 снежня 1918 года па 22 красавіка 1920 года віцэ-міністр гандлю і прамысловасці Літоўскай рэспублікі, а пазней увайшоў у склад праўлення Банка Літвы. У 1919 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага савета габрэяў Літвы[1].

Зноскі