Нацыянальная асамблея Нігерыі

Нацыянальная Асамблея Нігерыі (англ.: National Assembly of Nigeria) — федэральны заканадаўчы орган (парламент) Нігерыі.

Склад правіць

Сучасны парламент складаецца з дзвюх палат:

Палата прадстаўнікоў правіць

Палата прадстаўнікоў з’яўляецца ніжняй палатай парламента Нігерыі. Усяго 360 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады.

Сенат правіць

Сенат з’яўляецца верхняй палатай парламента Нігерыі. У яго ўваходзіць 109 сенатараў, якія абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адной аднамандатнай акрузе. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў.

Спасылкі правіць