Нацыянальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Рэспублікі Мардовія


Нацыянальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Рэспублікі Мардовія знаходзіцца ў горадзе Саранск, Рэспубліка Мардовія. З’яўляецца галоўнай дзяржаўнай бібліятэкай рэспублікі, з найбуйнейшым на яе тэрыторыі зборам друкаваных выданняў[1].

Нацыянальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Рэспублікі Мардовія
Logo National Library Republic of Mordovia.gif
Нацыянальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Рэспублікі Мардовія
Краіна
Адрас Рэспубліка Мардовія, горад Саранск
Заснавана 14 верасня 1899
Фонд
Аб'ём фонду каля 1 млн. адзінак захоўвання[1]
Доступ і карыстанне
Выдача штогод больш за 900 тыс.[1]
Абслугоўванне 40 000[1]
Іншая інфармацыя
Супрацоўнікі 142[1]
Вэб-сайт www.library.saransk.ru

Гісторыя стварэння бібліятэкіПравіць

14 верасня 1899 года па прашэнні групы гарадской інтэлігенцыі гарадскому кіраўніку была адкрыта Саранская народная дармовая бібліятэка-чытальня. На момант стварэння яе бібліятэчны фонд складаў усяго 353 кнігі, папаўняўся ён галоўным чынам за кошт дабрачыннасці. Спачатку бібліятэка месцілася ў памяшканні гарадскога ламбарда, потым для яе быў вылучаны пакой у будынку гарадской управы[3].

У 1919—1920 гадах бібліятэка-чытальня была злучана з Публічнай бібліятэкай і атрымала назву «Саранская цэнтральная павятовая бібліятэка». У 1928 годзе бібліятэка памяняла назву на Цэнтральную акруговую, у 1930 годзе — Абласную, а ў 1935 годзе — Рэспубліканскую. У 1939 годзе для бібліятэкі быў пабудаваны асобны будынак (цяпер там знаходзіцца Рэспубліканская дзіцячая бібліятэка) і з гэтага ж года яна носіць імя вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У 1970 годзе бібліятэка зноў пераехала ў новы будынак (на вуліцы Багдана Хмяльніцкага), дзе яна і размяшчаецца дасёння[3].

У 2009 годзе да будынка бібліятэкі з боку вуліцы Льва Талстога быў прыбудаваны новы 9-павярховы корпус, што павялічыла бібліятэчныя плошчы больш чым у 3 разы[4].

11 сакавіка 1991 года Пастановай Савета Міністраў Мардовіі Рэспубліканская бібліятэка атрымала статус Нацыянальнай[1]. Усталяваны сувязі з айчыннымі і замежнымі (у Венгрыі, Фінляндыі, Эстоніі і інш.) фіна-ўгорскімі бібліятэкамі для стварэння магчыма больш поўнага фонду дакументаў і кніг пра мардву і іншых фіна-ўгорскія народы.

Бібліятэка атрымлівае абавязковы асобнік усіх выданняў, якія публікуюцца ў Мардовіі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Статья о библиотеке на сайте «Саранск Online».
  2. http://www.library.saransk.ru/about/contacts.php Праверана 11 лютага 2018.
  3. 3,0 3,1 Информация с веб-сайта библиотеки
  4. Градостроительные ориентиры российских столиц: Саранск: монография / В. Ф. Вавилин, В. А. Моисеенко, В. В. Вавилин; под общ. ред. В. Ф. Вавилина. — Саранск: Изд-во Мордов. ун-та, 2009. — С. 490—492. — 604 с. — ISBN 978-5-7103-2133-1.