Нацыянальная галерэя Вікторыі

Нацыянальная галерэя Вікторыі (англ.: National Gallery of Victoria) — мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў Мельбурне, Аўстралія. Гэта старэйшая, а таксама самая вялікая мастацкая галерэя ў Аўстраліі.

Нацыянальная галерэя Вікторыі
National Gallery of Victoria
National Gallery of Victoria from Eurkea Tower.jpg
Заснаваны 1861
Адкрыты 1862
Месцазнаходжанне Мельбурн, Аўстралія
Наведвальнікі 1,650,000 (2006/2007)[1]
Тэлефон +61 3 8620 2222[2]
Дырэктар Джэрард Воэн
ngv.vic.gov.au
Лагатып Вікісховішча Нацыянальная галерэя Вікторыі на Вікісховішчы

Адкрыццё музея супала з залатой ліхаманкай у Вікторыі, Мельбурн стаў самым буйным горадам, а штат Вікторыя самым багатым штатам у Аўстраліі.

У галерэі прадстаўлены работы Антоніса Ван Дэйка, Паала Учэла, Питэра Паўля Рубенса, Рэмбранта, Джавані Батыста Цьепала, Паала Веранезэ, Клода Манэ, Пабла Пікаса і іншых вядомых мастакоў. Акрамя карцін, у галерэі прадстаўлены артэфакты старажытнага Егіпта, грэчаскія вазы, гістарычная еўрапейская кераміка і мноства іншых экспанатаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Усяго ў галерэі прадстаўлена больш за 65 тыс. экспанатаў [3].

Пры галерэі з 1867 года працавала школа мастацтваў (англ.: National Gallery of Victoria Art School), якая да 1910 года з'яўлялася вядучай школай мастацтваў у Аўстраліі[4].

Зноскі

  1. NGV 2006-2007
  2. https://www.ngv.vic.gov.au/contact-us/
  3. NGV collection
  4. McCulloch, Alan; Susan McCulloch (1994). The Encyclopedia of Australian Art. Allen & Unwin. p. 864 (Appendix 8). ISBN 1863733159. 

СпасылкіПравіць