Адкрыць галоўнае меню

Паала Учэла (італ.: Paolo Uccello, сапраўднае імя Паала дзі Дона, італ.: Paolo di Dono; 1397 — 10 снежня 1475) — італьянскі матэматык і жывапісец, прадстаўнік Ранняга Адраджэння, адзін са стваральнікаў навуковай тэорыі перспектывы. Рабіў мазаікі, партрэты, станковыя карціны. Праславіўся сваімі фрэскамі і працамі па вывучэнні мастацкай перспектывы.

Паала Учэла
італ.: Paolo Uccello
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні: Паала дзі Дона
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1397(1397-06-15)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 10 снежня 1475 (78 гадоў)
Месца смерці:
Паходжанне: італьянец
Род дзейнасці: мастак
Жанр: рэлігійныя карціны, фрэскі, партрэты
Уплыў: Мазачыа
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Эскіз келіха

Сучаснік Мазача, працы якога аказалі на яго вялікі ўплыў. Жыў і працаваў у Фларэнцыі, Венецыі. Адзін з майстроў майстэрні Ларэнца Гіберці(укр.) бел.. Па дакументах, у 1415 годзе прыняты ў цэх лекараў, дзе былі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў. З 1424 года ў братэрства Св. Лукі, апекуна мастакоў.

Як рознабаковы майстар, выканаў некаторыя мазаікі ў саборы Святога Марка ў Венецыі. Там доўга захоўвалася візантыйская традыцыя ўбрання храма менавіта мазаікамі. У вільготным клімаце Венецыі фрэскі хутка псаваліся, і тут развіліся мазаікі і алейны жывапіс як доўгатрывалыя мастацкія тэхнікі.

Першай датаванай 1436 годам мастацкай працай Учэла лічаць фрэску — конны манумент(руск.) бел. кандацьеру Джону Хоквуду(руск.) бел., англічаніну на італьянскай службе.

Прыблізна з сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 40-х гг. XV ст. працаваў над цыклам фрэсак у царкве Санта-Марыя-Навэла(руск.) бел. на сюжэты са Старога Запавету. У 1456 г. па запрашэнні Козіма Медычы прыступіў да ўпрыгожвання палаца, пабудаванага Мікелоца, — зрабіў тры карціны «Бітвы пры Сан-Рамана(руск.) бел.», у якіх адлюстраваў эпізоды бітвы 1432 года(руск.) бел., дзе фларэнтыйцы атрымалі перамогу над войскамі Сіены(руск.) бел..

Акрамя трох станковых работ «Бітвы» заслугоўваюць увагі партрэты пэндзлю Учэла.

Для многіх работ Учэла характэрная казачнасць, вытанчаная дэкаратыўнасць, маляўнічасць і фантастычнасць; шэраг работ авеяны духам куртуазнасці(руск.) бел.. Напрыклад, карціна «Святы Георгій пераадольвае Цмока(фр.) бел.» выглядае нязграбнай, нерэальнай і кампраміснай, таму што мастак няўдала спрабаваў аб'яднаць кананічны абраз з найноўшымі знаходкамі 15 стагоддзя.

У апошнія гады працаваў мала. Памёр у беднасці ў 1475 годзе.

Зноскі

  1. Paolo Uccello // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Бернард Берансан. Живописцы итальянского Возрождения. М., 1965
  • История искусства зарубежных стран. Средние века, Возрождение / Под ред. Ц. Г. Нессельштраус. М., 1982

СпасылкіПравіць