Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі
Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі (італ.: Comitato Olimpico Nazionale Italiano, C.O.N.I.) — арганізацыя, якая прадстаўляе Італію ў міжнародным Алімпійскім руху. Заснаваны 10 чэрвеня 1914 года, штаб-кватэра НАК знаходзіцца ў Рыме. З'яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Ажыццяўляе дзейнасць па кіраванню італьянскім спортам і яго развіцці. Уключае 45 нацыянальных спартыўных федэрацый, 17 спартыўных аб'яднанняў, 12 спадарожных спартыўных арганізацый, 1 тэрытарыяльную спартыўную арганізацыю і 18 арганізацый па развіцці відаў спорту. У суме ўключае 95000 спартыўных клубаў колькасцю да 11 млн членаў.[1] Бюджэт алімпійскага камітэта Італіі ў 2009 годзе складае 446 640,000 еўра, галоўным чынам выдзеленыя Урадам Італіі.[2]
Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі Comitato Olimpico Nazionale Italiano | |
---|---|
Краіна | |
штаб-кватэра | Рым, Італія |
Адрас | Piazza Lauro de Bosis 15, I-00135 Roma |
Тып арганізацыі | Нацыянальны алімпійскі камітэт |
Афіцыйная мова | італьянская |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Джавані Петручы |
Заснаванне | |
заснаванне | 10 чэрвеня 1914 |
Матчыная арганізацыя | Еўрапейскія алімпійскія камітэты[d] |
Член у | МАК |
coni.it | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ CONI: Comitato Olimpico Nazionale Italiano (італ.)(недаступная спасылка). coni.it. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 2009-5-1.
- ↑ CONI 2009 Annual Budget (італ.) (pdf)(недаступная спасылка). coni.it (18 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 2009-5-1.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт НАК Італіі Архівавана 4 сакавіка 2014. (італ.)
- НАК Італіі на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта