Нацыянальны батанічны сад Украіны

Нацыяна́льны батані́чны сад імя́ Міко́лы Грышка́ Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Украі́ны (укр.: Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка Національної академії наук України) — навукова-даследчая ўстанова для праектавання і стварэння новых батанічных садоў і паркаў, распрацоўкі навуковых асноў азелянення і фітадызайну прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама іншых напрамкаў тэарэтычнай і прыкладной батанікі. Сад размяшчаецца ў Кіеве па адрасе вул. Ціміразеўская, 1. Дырэктарка — Наталля Заіменка, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прафесар, доктар біялагічных навук.

Нацыянальны батанічны сад імя Міколы Грышка НАН Украіны
укр. Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка НАН України
Від з Нацыянальнага батанічнага саду на Выдубіцкі манастыр
Від з Нацыянальнага батанічнага саду на Выдубіцкі манастыр
Асноўная інфармацыя
Тыпбатанічны сад 
Плошча117 га
Дата заснавання1935 
nbg.kiev.ua/en/ (укр.)(англ.)
Размяшчэнне
50°24′55″ пн. ш. 30°33′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Нацыянальны батанічны сад Украіны (Украіна)
Нацыянальны батанічны сад імя Міколы Грышка НАН Украіны
Нацыянальны батанічны сад імя Міколы Грышка НАН Украіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Батанічны сад уваходзіць у прыродна-запаведны фонд Украіны і з’яўляецца аб’ектам комплекснай аховы, належыць да земляў прыроднага і гісторыка-культурнага прызначэння, якія ахоўваюцца як нацыянальны здабытак.

Схема батанічнага саду

Адной з галоўных задачаў батанічнага саду з’яўляецца правядзенне даследаванняў у галіне аховы прыроды, стварэнне базы для захавання генафонду раслін і ўсёй біялагічнай разнастайнасці, а таксама асветніцкая дзейнасць па пытаннях экалогіі і выкарыстання раслін.

Паводле разнастайнасці калекцый жывых раслін, маштабаў тэрыторыі, узроўню навуковых даследаванняў займае адно з вядучых месцаў сярод найбольшых батанічных садоў Еўропы. У склад батанічнага саду ўваходзіць 8 навуковых аддзелаў, унікальны калекцыйны фонд Нацыянальнага батанічнага саду налічвае каля 11180 таксонаў, што адносяцца да 220 сямействаў і 1347 родаў.

Да тэрыторыі Нацыянальнага батанічнага саду прымыкае тэрыторыя Выдубіцкага манастыра.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Смолій В.А., Федорченко В.К., Цибух В.І. Енциклопедичний словник-довідник з туризму. — Київ: Видавничий Дім «Слово», 2006. — 372 с.

Спасылкі правіць