Нацыянальны ваенны мемарыял Канады

Нацыянальны ваенны мемарыял (англ.: National War Memorial), таксама вядомы як The Response (пачуццё ў адказ[1]) — манумент на плошчы Канфедэрацыі у Атаве, сталіцы Канады[2]. Урачыста адкрыты 21 мая 1939 года каралём Георгам VI. Першапачаткова мемарыял быў прысвечаны ўдзельнікам і ахвярам Першай сусветнай вайны. З 1982 года манумент стаў таксама помнікам канадцам, якія загінулі за сваю радзіму ў часы Другой сусветнай і Карэйскай вайны[3]. З 2000 года перад мемарыялам была збудавана Магіла невядомага салдата(англ.) бел..

Помнік
Нацыянальны ваенны мемарыял
англ.: National War Memorial
War Memorial Guards Ottawa.jpg
45°25′26,53″ пн. ш. 75°41′43,79″ з. д.HGЯO
Краіна Канада
Горад Атава
Архітэктар Vernon March[d]
Дата заснавання 21 мая 1939

Архітэктурны конкурсПравіць

У 1925 годзе быў дадзены старт буйнамаштабнаму міжнароднаму конкурсу, мэтай якога было выбраць лепшы праект для ваеннага манумента ў цэнтры Атавы (сталіцы тады яшчэ брытанскага дамініёна).[4] Мемарыял павінен быў адказваць некаторым ідэйным патрабаванням. Кампазіцыя манумента павінна была быць поўная духам гераічнасці і самаахвяравання і выклікаць патрыятычныя пачуцці ў канадцаў.[5] У конкурсе маглі ўдзельнічаць усе падданыя Брытанскай імперыі, асобы, якія часова знаходзіліся на тэрыторыі імперыі, а таксама падданыя саюзнікаў Брытаніі па Першай сусветнай вайне.[6]

Усяго за час існавання акцыі было разгледжана 127 праектаў: 66 з самой Канады, 24 з Англіі, 21 з саюзнай Францыі, 7 з ЗША, 5 з Бельгіі, 2 з Італіі, па адным з Шатландыі і Трынідада. У своеасаблівы фінал конкурсу выйшлі 7 найлепшых з пункту гледжання камісіі прац, якія былі прадстаўлены да галасавання.[7]

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. response [rɪ'spɔn(t)s]. — Перевод с английского на русский в словаре общей лексики. Праверана 2 лістапада 2010.
  2. National War Memorial (англ.) . www.ottawakiosk.com. — «Location: Confederation Square, corner of Elgin and Wellington streets, Ottawa.»  Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  3. National War Memorial (англ.) . www.ottawakiosk.com. — «The dates commemorating the Second World War (1939-1945) and the Korean War (1950-1953) were added in 1982.»  Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  4. The Response (англ.) . Veterans Affairs Canada. — «In 1925, a world-wide competition was held to choose a design for a national commemorative war monument to be erected in the capital of Canada.»  Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  5. The Response (англ.) . Veterans Affairs Canada. — «expressive of the feelings of the Canadian people; to keep alive was the spirit of heroism, the spirit of self-sacrifice»  Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  6. The Response (англ.) . Veterans Affairs Canada. — «The competition was open to architects, sculptors and artists resident in the British Empire, or who were British subjects by birth but residing elsewhere, or subject of Allied nations.»  Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  7. The Response (англ.) . Veterans Affairs Canada. — «A total of 127 entries was received - 66 from Canada, 24 from England, 21 from France, seven from the United States, five from Belgium, two from Italy, one from Scotland and one from Trinidad. Seven finalists were then chosen to submit scale models of their designs.»  Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.

СпасылкіПравіць