Нацыянальны парк Какаду

Нацыянальны парк Какаду (англ.: Kakadu National Park) — нацыянальны парк у Аўстраліі, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 147, найбуйнейшая ў свеце ахоўная зона з экасістэмай, характэрнай для тутэйшых дэльт рэк, ад мангравых балот і зараснікаў эўкаліптаў да трапічных лясоў, лясістай мясцовасці і гранітных скал. Пад аховай знаходзяцца археалагічная, прыродная і этналагічная састаўляючая.

Нацыянальны парк Какаду
англ.: Kakadu National Park
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d]
Размяшчэнне Паўночная тэрыторыя, Аўстралія
Плошча 19804 км²
Дата заснавання 1965
Сайт environment.gov.au/… (англ.)
physical
Нацыянальны парк Какаду
Нацыянальны парк Какаду

Геаграфія правіць

Нацыянальны парк Какаду тэрытарыяльна размешчаны за 171 кіламетр на ўсход ад Дарвіна. Назва пайшла ад племя «Какаду» якое пражывала на гэтай тэрыторыі.

Археалогія правіць

  • Дзве пячоры з наскальным жывапісам абарыгенаў (найстаражытнейшым каля 18 000 гадоў), у якіх прадстаўлены так званы рэнтгенаўскі жывапіс.

Прырода правіць

  • 1700 відаў раслін, 280 відаў птушак, 117 відаў рэптылій, 77 відаў рыб, 1000 відаў насякомых, 60 відаў сысуноў.
  • Тэрыторыя парка з усіх бакоў акружана ўступамі, што стварыла ўнікальную біялагічную рэзервацыю
  • Унікальныя ландшафты парка

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 147
рус.англ.фр.