Нацыянальны характар
Нацыянальны характар — сукупнасць асноўных адносна ўстойлівых псіхалагічных якасцей, якія сфармаваліся ў нацыі ў канкрэтных гістарычных, сацыяльна-культурных і прыродных умовах яе развіцця. Асаблівасці нацыянальнага характару прама ці ўскосна адлюстроўваюцца ў найбольш распаўсюджаных рысах паводзін, эмоцый і пачуццяў пераважнай часткі людзей пэўнай нацыянальнай прыналежнасці. Існуюць стэрэатыпныя ўяўленні наконт асаблівасцей нацыянальнага характару розных народаў свету (нямецкая пунктуальнасць, англійскі традыцыяналізм, яўрэйская практычнасць, ісанская гордасць, італьянская тэмпераментнасць, японская працавітасць, шведская стрыманасць і інш.), але нацыянальны характар асобных народаў адрозніваюцца не столькі пэўнымі псіхалагічнымі якасцямі, колькі іх сукупнасцю, ступенню ўласцівасці асобных рыс прадстаўнікам розных нацыянальных супольнасцей. Першапачаткова паняцце нацыянальнага характару выкарыстоўвалася падарожнікамі, географамі, этнографамі для апісання асаблівасцей паводзінаў, ладу жыцця, звычаяў, абрадаў, традыцый розных народаў свету. Кожны нацыянальны характар уяўляе сабой складаную сукупнасць разнастайных (нярэдка супрацьлеглых) псіхалагічных рыс і якасцей, якія можна з пэўнай доляй умоўнасці назваць «станоўчымі» і «адмоўнымі».
Нацыянальны характар беларускага народа
правіцьЯк сведчаць шматлікія гістарычныя факты, падзеі духоўна-культурнага жыцця беларусаў, іх багатая фальклорная спадчына, многія літаратурныя творы, да станоўчых рысаў беларускага нацыянальнага характару можна аднесці талерантнасць (цярпімасць), памяркоўнасць, лагоднасць, добразычлівасць, гасціннасць, вынослівасць, працавітасць і інш., а да адмоўных — адпаведна кансерватыўнасць, канформнасць (канфармізм), некаторыя апатычнасць, нерашучасць, недаверлівасць і г.д. У цэлым у сучаснай гуманітарнай навуцы няма адзінства пры вызначэнні сутнасці і адметных рыс розных нацыянальнага характару, многія праблемы ў гэтай галіне з'яўляюцца пакуль маладаследаванымі, дыскусійнымі.
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6