Нацыянал-дэмакратычная партыя (Аўстрыя, 1967—1988)

Нацыянал-дэмакратычная партыя (ням.: Nationaldemokratische Partei) — аўстрыйская ўльтраправая партыя. Створана ў 1967 г. паўднёвацірольцам Н.Бургерам. Мела цесныя сувязі з нямецкай Нацыянал-дэмакратычнай партыяй. На выбарах у 1970 г. партыя сабрала 2,4 тысячы галасоў. У 1973 г. быў створаны Нацыянал-дэмакратычны саюз студэнтаў. У сакавіку 1973 г. у Вене адбыўся злёт, а ў маі ў Грацы праводзіліся «дні штырійскай вясны».