Нашыдэ Гёздзе Дурмуш

Нашыдэ Гёздзе Дурмуш (турэцк.: Naşide Gözde Durmuş; нар. 1985, Ізмір, Турцыя) — турэцкі генетык.

Нашыдэ Гёздзе Дурмуш
Дата нараджэння 1985[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык
Месца працы
Альма-матар

Яе даследаванні пераважна датычацца абласцей нанатэхналогіі і мікратэхналогіі і сканцэнтраваны на праблемах лячэння рака і ўстойлівасці да антыбіётыкаў. MIT Technology Review, часопіс Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, уключыў яе ў Катэгорыю піянер у сваім штогадовым спісе «TR35», у ліку 35 лепшых маладых наватараў у 2015 годзе[2].

Біяграфія правіць

Дурмуш нарадзілася ў 1985 годзе ў турэцкім горадзе Ізмір[3]. У 2003 годзе яна пачала вучобу ў Блізкаўсходнім тэхнічным універсітэце, размешчаным у Анкары, спецыялізуючыся на малекулярнай біялогіі і генетыцы. Пазней Дурмуш выйграла грант Праграмы Фулбрайта і перабралася ў ЗША, каб працягнуць сваю адукацыю. У 2009 годзе яна атрымала ступень магістра тэхнікі і тэхналогіі ў Бостанскім універсітэце, а ў маі 2013 года ступень доктара філасофіі ў галіне біямедыцынскай інжынерыі ў Браўнаўскім універсітэце[4].

У 2014 годзе Дурмуш стала дактарантам у Стэнфардскім універсітэце. У цяперашні час яна працягвае свае даследаванні з Рональдам У. Дэвісам у цэнтры тэхналогій геному ў Стэнфардскім універсітэце і Школе медыцыны Стэнфарда[5]. У 2015 годзе яна была ўключана ў рэйтынг «Top 35 Innovators Under 35» (TR35), як піянер у галіне біятэхналогіі і медыцыны, часопісам MIT Technology Review.

Навуковая дзейнасць правіць

Яе праца сканцэнтравана на распрацоўцы недарагіх нанатэхналагічных інструментаў, якія могуць быць выкарыстаны для дыягностыкі і лячэння захворванняў, такіх як, напрыклад, хуткі метад выяўлення фізічных асаблівасцяў клеткі, шляхам іх левітацыі ў магнітным полі, што дазваляе вымераць за больш кароткі прамежак часу, як мікроб рэагуе на пэўны прэпарат[2] і дазваляе дыферэнцаваць ракавыя клеткі ад здаровых.

Зноскі

  1. http://www.cnnturk.com/saglik/kanser-teshisinde-cigir-acan-bulus
  2. а б Gozde Durmus, 30 | It’s amazing what you can learn about a cell when you levitate it Архівавана 3 лютага 2016 года..
  3. Kanser teşhisinde çığır açan buluş(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2018. Праверана 2 красавіка 2018.
  4. Naside Gozde Durmus|Stanford Profiles Архівавана 17 красавіка 2023..
  5. Dünyanın Gururu İki Türk Bilim İnsanı Bursa’ya Geliyor Архівавана 20 лютага 2019..