Бостанскі ўніверсітэт
Бостанскі ўніверсітэт (англ.: Boston University, BU) — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Бостане, штат Масачусетс, ЗША. Заснаваны ў 1839 годзе.
Бостанскі ўніверсітэт (BU) | |
---|---|
англ.: Boston University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Boston University |
Міжнародная назва | лац.: Universitas Bostoniensis |
Дэвіз | Learning, Virtue, Piety |
Заснаваны | 1839 |
Тып | Прыватны |
Рэктар | Дэвід Кэмпбел |
Прэзідэнт | Роберт Браўн |
Студэнты | 31766 |
Выкладчыкаў | 3931 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масачусетс, ЗША |
Узнагароды |
прэмія Пібадзі (1988) |
Сайт | bu.edu |
![]() |

Чацвёрты па памерах універсітэт у краіне: тут навучаецца звыш 30 тыс. студэнтаў і працуе да 4 тыс. вучоных і выкладчыкаў. Універсітэт прапануе навучанне па доктарскім, магістрскім і бакалаўрскім праграмам у 18 школах і каледжах.
Студэнты Бостанскага ўніверсітэта пражываюць у двух гарадскіх кампусах, размешчаных на беразе ракі Чарлз.
Структура
правіцьКаледжы і школы
правіць- Каледж вытанчаных мастацтваў
- Каледж мастацтваў і навук
- Вышэйшая школа мастацтваў і навук
- Каледж масавых камунікацый
- Тэхналагічны каледж
- Каледж агульнай адукацыі
- Аддзяленне дадатковай адукацыі
- Каледж аховы здароўя і рэабілітацыйных навук
- Школа адміністравання аховы здароўя
- Педагагічная школа
- Школа права
- Школа менеджменту
- Метрапалітэн каледж
- Школа сацыяльнай працы
- Школа тэалогіі
- Школа медыцыны
- Голдменская стаматалагічная школа
- Школа грамадскай аховы здароўя
Кошт навучання
правіцьНа 2011—2012 навучальны год навучанне каштуе 40 848 долараў у год, пры гэтым, калі студэнт будзе пражываць у інтэрнаце і харчавацца, то кошт узрасце да 54 130 долараў. Дадатковы кошт падручнікаў складае, у сярэднім, яшчэ 940 долараў.[2]
Спорт
правіцьБостанскі ўніверсітэт мае мноства пляцовак для занятку такімі відамі спорту як хакей, футбол, гольф, тэніс, софтбол, крыкет, плаванне.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
правіцьЗноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Boston University Admissions: Tuition and Fees Архівавана 30 чэрвеня 2016. (англ.)