Чарлз (рака)
рака ў ЗША
Чарлз (англ.: Charles River) — рака ў штаце Масачусетс.
Чарлз | |
---|---|
англ. Charles River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 129 км |
Басейн | 798 км² |
Расход вады | 9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 107 м |
• Каардынаты | 42°11′34″ пн. ш. 71°30′43″ з. д.HGЯO |
Вусце | Бостанская бухта |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 42°22′14″ пн. ш. 71°03′13″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бостанская бухта |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі — 129 км, аднак па яе плыні знаходзяцца 22 населеныя пункты. Чарлз бярэ пачатак з возера Эха ў Хопкінтане і працякае ў паўночна-ўсходнім напрамку, упадае у Бостанскую бухту. Рэчышча — даволі звілістае, у нізоўях падзяляе гарады Бостан і Кембрыдж.
Адныя з самых прэстыжных універсітэтаў краіны — Гарвардскі, Бостанскі, Брэндзіса, а таксама Масачусецкі тэхналагічны інстытут размешчаны на берагах Чарлза.
Штогод у кастрычніку праводзіцца рэгата на рацэ Чарлз, самая буйная з двухдзённых у свеце, у якой удзельнічаюць каля 1700 лодак і больш за 8 тысяч спартсменаў. За спаборніцтвамі назіраюць да 300 тысяч гледачоў.