Наўгародскі раён

муніцыпальны раён у Наўгародскай вобласці Расіі

Наўгародскі раён (руск.: Новгоро́дский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў горадзе Вялікі Ноўгарад, які не ўваходзіць у склад раёна. Другая па колькасці насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Наўгародскай вобласці.

Наўгародскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 жніўня 1927
Насельніцтва
  • 64 037 чал. (2021)[2]
Плошча
  • 4 596,36 км²[1]
Наўгародскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Плошча — 4 596,6 км² (сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 1110 км², лесу — 2642 км²). На захадзе раён мяжуе з Бацецкім і Шымскім, на ўсходзе — з Малавішэрскім і Красцецкім раёнамі, на поўначы Наўгародскі раён мяжуе з Чудаўскім, на поўдні — са Старарускім і Парфінскім раёнамі, а на паўночным захадзе з Ленінградскай вобласцю: на захадзе з Лужскім і на поўначы з Тосненскім раёнамі.

Асноўныя рэкі — Волхаў, Вішэра, Мста, Піцьба, Керэсць, Палісць, Вяронда, Відагашч, Ніша, Вяража.

На поўдні раёна размешчана возера Ільмень.

Зноскі