Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад’ёму
Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад'ёму — галосны гук, ужываецца ў некаторых гутарковых мовах. У МФА для абазначэння гэтага гуку выкарыстоўваецца знак ʌ, у X-SAMPA — V
Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад’ёму | |
---|---|
ʌ | |
Нумар па МФА | 314 |
Юнікод (hex) | U+28C |
HTML (decimal) | ʌ |
X-SAMPA | V |
Кіршэнбаўм | V |
МФА Брайля | ⠬ |
У беларускай мовеПравіць
Самы часты гук беларускай мовы: на кожныя 100 вымаўленых гукаў у запісах вуснага маўлення прыходзіцца да 18 [а].
Пасля мяккіх зычных, асабліва ў ненаціскным становішчы, [а] пераходзіць у разрад галосных сярэдняга рада.
Паводле артыкуляцыі можа разглядацца як процілеглы з [і] — пры артыкуляцыі [а] найбольш вузкае месца ў моўным апараце знаходзіцца ззаду, а найбольш шырокае — спераду. Як і ў [і], форма поласці пры ўтварэнні гэтага гуку можа быць паказанай у выглядзе рупару, а ў іншых галосных мадэлі ўтварэння значна больш складаныя.
Адрозніваецца, як і [е], не толькі па змене артыкуляцыі, але і па вытрымцы ў залежнасці ад цвёрдасці-мяккасці папярэдніх зычных.
ЛітаратураПравіць
- Фанетыка беларускай літаратурнай мовы І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.
Пярэднія | Ненапруж. пярэднія | Сярэднія | Ненапруж. заднія | Заднія | |
Верхнія | |||||
Ненапруж. верхнія | |||||
Сяр.-верхнія | |||||
Сярэднія | |||||
Сяр.-ніжнія | |||||
Ненапруж. ніжнія | |||||
Ніжнія |
пазначае агублены галосны.