Неапластычны пакой — прастора мастацкага музея ў Лодзі, распрацаваная Уладзіславам Страмінскім у 1946 годзе. Першапачаткова зала складалася з прац Катаржыны Кобра, Тэа ван Дусбурга і Генрыка Берлеві.

Неапластычны пакой

Неапластычны пакой быў адкрыты ў 1948 годзе ў новай, пасляваеннай сядзібе Музея мастацтваў на вуліцы Вянцкоўскага (Więckowskiego)[pl], у палацы прамыслоўца Маўрыцыя Пазнаньскага. Зала яскрава адлюстроўвала ідэі Уладзіслава Страмінскага і авангардныя распрацоўкі групы «а. р.» [1].

У пачатковым выглядзе Неапластычны пакой захаваўся толькі да 1950 года. Пасля пакой перафарбавалі, а творы, якія не адпавядалі сацрэалістычным поглядам на мастацтва, былі адпраўленыя ў запаснікі.

У 1960 годзе Баляслаў Уткін — студэнт Страмінскага — рэканструяваў Неапластычны пакой на аснове захаваных фотаматэрыялаў. У прастору вярнуліся скульптуры Катажыны Кобра, карціны Генрыка Стажэўскага, творы Тэа ван Дусбурга і мэбля дызайну Страмінскага. Баляслаў Уткін таксама распрацаваў так званы Малы неапластычны пакой, дзе змясціў карціны Страмінскага[2].

У 2010 годзе Неапластычная зала зрабілася дасяжнай для наведвальнікаў у межах праекта «Неапластычны пакой. Адкрытая кампазіцыя». У самім пакоі і ў сумежных з ім прасторах прадстаўленыя творы сучасных мастакоў, якія ўсталёўваюць і вядуць дыялог з авангарднай спадчынай. Дзякуючы гэтай формуле, неапластычная зала з’яўляецца каталізатарам і арыенцірам для дзейнасці шматлікіх сучасных мастакоў.

У праекце былі прадстаўленыя працы такіх мастакоў як ДДаніэль Бюрэн, Магдалена Фернандэс, Ігар Крэнц, Гжэгаж Штвертня, Яраслаў Флініцкі, Эльжбета Яблонска, Юліта Войчык, Моніка Сасноўска, Нейры Баграмян, Ліям Гілік і Селін Кандарэлі, групы Тважыва[3]

Зноскі

СпасылкіПравіць