Музей мастацтва ў Лодзі

Музей мастацтва ў Лодзі — музей у Лодзі, асноўная мэта якога — вывучэнне, захаванне і прэзентацыя авангарднага мастацтва і прагрэсіўных мастацкіх з’яў. Ва ўстанове ёсць тры аддзяленні: ms1, ms2 і Музей-палаца Эдварда Хербста. Музей заснаваны ў 1930 годзе і з’яўляецца адным з найстарэйшых музеяў авангарднага мастацтва. У 1998 годзе Музей мастацтва ў Лодзі ўнесены ў Дзяржаўны рэестр музеяў пад нумарам 53.

Muzeum Sztuki w Łodzi/Музей мастацтваў у Лодзі
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 13 красавіка 1930
Адкрыты 13 красавіка 1930
Месцазнаходжанне Лодзь
Адрас ul. Stanisława Więckowskiego 36
90-734 Łódź
msl.org.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Місія правіць

Музей мастацтва ў Лодзі засяроджаны на даследаванні і прадстаўленні прац XX i XXI стагоддзяў, якія адрозніваюцца кантэкстамі і формай. Таксама займаецца прасоўваннем прагрэсіўных мастацкіх з’яў і ўзмацненнем ролі мастацтва ў грамадскім жыцці, у т. л. праз адукацыйную дзейнасць.

Праграма, якая рэалізуецца ў Музеі, адпавядае авангарднаму праекту, створанаму на мяжы 1920-х і 1930-х гадоў. Распацоўкай ідэі занялася група «a.r.», а найперш Уладзіслаў Страмінскі, Катажына Кобра і   Генрык Стажэўскі. Задуму «музея як крытычнага інструмента» канчаткова сфармуляваў Рышард Станіслаўскі.   Ён жа з’яўляўся дырэктарам музея ў 1966—1992.

Гэтая канцэпцыя зыходзіць з таго, што ў музеяў ёсць патэнцыял для пераасэнсавання і абнаўлення паняццяў мастацтва і культуры, а таксама для стварэння сацыяльных сувязяў з удзелам мастацтва. Дзякуючы выставачнай, навуковай, адукацыйнай і выдавецкай дзейнасцям, музей імкнецца рэалізаваць мастацтва ў якасці спосабу пазнання, адчування і разумення рэчаіснасці. Менавіта гэтая ідэя была часткай авангарднай мары пра творчае жыццё, даступнае кожнаму[1].

Гісторыя правіць

 
Тэа ван Дусбург, Контр-кампазіцыя XV, 1925

Музей мастацтва быў створаны ў выніку рэарганізацыі лодзінскіх музеяў у 1930 годзе. Яго асновай з’яўляецца калекцыя сучаснага мастацтва, сабраная ў 1929—1932 гадах групай «a. r.» і дапоўненая польскімі і замежнымі працамі ў 1938 г. Усе працы, з якіх утварылася калекцыя, былі бясплатна перададзены ў Музей самімі мастакамі. Ініцыятарам гэтай кампаніі быў жывапісец і тэарэтык мастацтва Уладзіслаў Стамінскі. Яго актыўна падтрымалі скульптарка Катажына Кобра, мастак Генрык Стажэўскага, паэты Ян Бжэкоўскі і Юліян Пшыбош.

 
Віткацы, Дзве галавы 1920

Сабраная калекцыя адлюстроўвае мастацкі густ Страмінскага і яго асабістыя прыхільнасці. Аднак яе канчатковая форма з’яўляецца вынікам дзеянасці многіх людзей, а найперш Стажэўскага, Бжэкоўскага, Ханса Арпа і Мішэля Сеўфара. Гэта своеасаблівы агляд авангардных тэндэнцый 20-х гадоў XX-га стагоддзя. Калекцыя рэпрэзентуе такіх абстракцыяністаў як: Ганс Арп, Сафі Тэбер-Арп, Тэа ван Досбург, Жан Горын, Жан Геліён, Вільмас Хузар, Генрык Стажэўскі і Жорж Вантонгерлу, таксама мастакоў з кубісцкага гуртка (напрыклад, Фернанд Легер, Луі Маркусі), творы футурызму (Энрык Прамполіні), дадаізму (Курт Швітэрс), сюррэалізму (Макс Эрнст, Курт Зелігман), фармалізму (напрыклад, Хвистек, Цітус Чыжэўскі), мастакоў «чыстай форма» (Станіслаў Ігнацый Віткевіч), унізму (Уладзіслаў Страмінскі) [2].

Першапачаткова музей знаходзіўся на першым паверсе былой ратушы па адрасе Плошча Вольнасці 1, а яго поўная назва гучала як «Музей гісторыі і мастацтва імя Юльяна і Казіміра Барташэвічаў» (ад імя донара Казіміра Барташэвіча, які ў 1928—1930 падараваў сямейную мастацкую калекцыю). Адкрыццё першай выстаўкі адбылося 13 красавіка 1930 года, сёння гэты дзень лічыцца днём нараджэння музея. Упершыню авангарднае мастацтва з калекцыі групы «a.r» зрабілася дасяжным для публікі 15 лютага 1931 года.   У 1935 г. кіраванне музеем атрымаў Марыян Мініч, што прывяло да першых узбагачэнняў калекцыі. Пашырэнне збораў адбывалася з мэтай дапаўнення вобраза польскага сучаснага мастацтва. У гэты час дадаліся працы польскіх формалістаў, львоўскай групы сюррэалістаў Артеса, творы Янкіэля Адлера і Караля Хілера.

 
Караль Хілер, Кампазіцыя са спіраллю, 1928
 
Цітус Чыжэўскі, Мадонна, 1922

Неўзабаве пасля другой сусветнай вайны важным мерапрыемствам было набыццё карцін Аляксея Яўленскага. Пасля вайны музей перанеслі ў адзін з палацаў сям’і Пазнанскіх па вуліцы Więckowskiego 36, які з 1948 года па сённяшні дзень застаецца адной з яго сядзібаў. Марыян Мініч зноў зрабіўся дырэктарам. Ён адаптаваў палац для патрэбаў музея і запрасіў да супрацоўніцтва Уладзіслава Страмінскага. Ён завяршыў стварэнне прасторы «Неапластычнай залы». У калекцыю сучаснага мастацтва дадаліся працы Ёнаса Стэрна, Ежы Навасельскага, Аліны Шапачнікаў.

У 1950 г. музей пачаў дзейнічаць пад сучаснай назвай — Музей мастацтва ў Лодзі. З 1966 па 1991 установай кіраваўРышард Станіслаўскі. Ён імкнуўся стварыць міжнародную калекцыю сучаснага мастацтва. У сваёй музейнай практыцы ён кіраваўся канцэпцыяй «музей як крытычны інструмент», канцэнтруючы калекцыю на з’явах, якія ўспрымаюцца як адкрытыя, творчыя і сапраўдныя. Дзякуючы намаганням Станіслаўскага, музей набыў першае палатно з шэрагу «лічаных выяў» Рамана Опалкі (а затым і наступныя), раннія працы Кшыштафа Водзічкі, Міраслава Балкі і прадстаўнікоў майстэрні фільма. У музей паступілі працы чэшскіх мастакоў, набытыя ў канцы Пражскай вясны (у т. л. Іржы Коларж). Матэвуш Грабоўскі — уладальнік авангарднай галерэі ў Лондане — падараваў творы, прадстаўнікоў брытанскага поп-арту і оп-арту (у т.л. Дерека Бошера, Брыджыт Райлі, Палінаы Ботс). Амерыканскія мастакі (напрыклад, Сэм Фрэнсіс, Лоўрэнс Вайнер, Барбара Кастэн, Крыс Бердэн) перадалі свае творы шляхам абмену з польскімі мастакамі. Шэраг прац, перададзены рухам «Салідарнасць» (у т.л. Пітэр Даунзбро, Дэн Грэм і Рычард Нонас), узбагаціў рэпрэзентацыю мінімалістычнага мастацтва. У якасці сімвалічнага жэсту салідарнасці з польскім грамадствам Джозэф Бейс у межах кампаніі «Полентранспарт 1981» [3] ахвяраваў каля 300 прац з свайго творчага архіву.  

 
Міраслаў Балка, Св. Войцех, 1987
 
Аляксей Яўленскі, Галава, 1931 г.

Сталай праблемай музея з’яўлялася адсутнасць дастатковай выставачнай плошчы. Напачатку1970-х гг. XX, быў абвешчаны конкурс праектаў новага музейнага будынка, але ён не быў праведзены з-за эканамічнага крызісу. У 1973 годзе музей атрымаў рэзідэнцыю ў палацы Эдварда Хербста на Ксенжым Млыне. Шанс мець будынак, які б адпавядаў патрабаванням прэзентацыі авангарднага мастацтва, з’явіўся толькі пры стварэнні цэнтра Мануфактура на былой фабрыцы Ізраіля Пазнанскага.

У 2006 годзе дырэктарам музея стаў Яраслаў Сухан. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза (у межах Комплекснай аператыўнай праграмы рэгіянальнага развіцця), Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, Ваяводскага бюро і канцылярыі маршала ў Лодзі, былы прадзільны завод на фабрыцы Ізраэля Познаньскага быў адноўлены і мадэрнізаваны. Увосень 2008 года адчныіўся філіял мастацкага музея пад назвай ms ², плошчай 3000 м², сюды перанеслі калекцыю мастацтва XX i XXI стагоддзяў. Яшчэ 600 м² плошчы прызначаныя для арганізацыі часовых выстаў. У прэзентацыі твораў храналагічнае размеркаванне супрацьстаіць канцэпцыі «пастаяннай экспазіцыі». У межах працы з калекцыяй праводзяцца выставачныя праекты, каторыя вывучаюць сабраныя творы і зноў раскрываюць іх патэнцыял. Паводле праграмнага кірунку: авангард разглядаецца не як закрытая сцэна, якая належыць да мінулага, а як набор ідэй, якія ўсё яшчэ могуць быць актуальнымі для сучаснага гледача. Музей прадстаўляе сучаснае і авангарднае мастацтва ў будынках ms² i ms1. У 2011—2013 гадах выставачныя памяшканні ў будынку на вуліцы Więckowskiego былі адрамантаваны. Пасля рэканструкцыі 2013 годзе таксама ўвялі ў эксплуатацыю будынак вілы Эдварда Хербста, дзе можна пабачыць калекцыю старадаўняга мастацтва.

Аддзелы і калекцыі правіць

ms1, вул. Więckowskiego 36 (палац Маўрыцыя Пазнанскага) — тут знаходзіцца Неапластычная зала, якую распрацаваў Уладзіслаў Стрэмжынскі і якая была цэнтрам экспазіцыі Міжнароднай калекцыі сучаснага мастацтва групы «a.r.». У 2008 годзе калекцыю перанеслі ў будынак ms², але сама Неапластычная зала засталася на месцы стварэння. Вакол яе цяпер змяшчаюцца сучасныя творы, звязаныя з канструктывісцкай спадчынай. Выстаўкі адбываюцца ў межах праекта «Неапластычная зала. Адкрытая кампазіцыя». На двух паверхах ms1 праводзяцца часовыя выстаўкі, якія прадстаўляюць цікавыя з’явы сучаснага мастацтва. У садзе палаца праходзяць мерапрыемствы на адкрытым паветры, у тым ліку кінапаказы і канцэрты. У будынку ёсць кавярня «Канкрэт» і музейная бібліятэка, дасяжная для ўсіх наведвальнікаў музея.

ms², вул. Ogrodowa 19 (будынак ткацкай фабрыкі Ізраіля Пазнанскага) — месца эксперыментальнай працы з калекцыямі XX i XXI стагоддзяў. Творы канцэнтруюцца вакол тэм, якія стваральнікі выстаўкі лічаць важным для сучаснага гледача. На першым паверсе філіяла знаходзіцца выставачная прастора, якая займаецца перш за ўсё пытаннямі, звязанымі з авангарднай спадчынай. У будынку ёсць памяшканні для майстар-класаў, адукацыйных мерапрыемстваў, мультымедыйная зала, якая выкарыстощваецца для лекцыяў і кінапаказаў. У будынку змяшчаецца кавярня «Авангарда» і мастацкая кнігарня.

Віла Хербста, вул. Przędzalniana 72 (палацава-паркавы комплекс Эдварда Хербста) — у адноўленай рэзідэнцыі, што некалі належала сям’і лодзінскіх прамыслоўцаў, можна ўбачыць калекцыю старадаўняга мастацтва (у першую чаргу XIX стагоддзя), выставу палацавых інтэр’ераў XIX i XX стагоддзяў, а таксама экспазіцыю, якая распавядае пра сям’ю Хербстаў.

Калекцыя мастацтва XX i XXI стагоддзяў   правіць

Калекцыя складаецца жывапісу, скульптуры, прасторавых аб’ектаў, малюнкаў, графікі, фатаграфіі, відэа, інсталяцый. Гэта самая вялікая і найстарэйшая музейная калекцыя сучаснага мастацтва ва ўсходняй Еўропы. Стварэнне мастацкага музея ў Лодзі ініцыявалі ўдзельнікі «групы a.r.»: Уладзіслаў Страмінскі, Катажына Кобра, Генрык Стажэўскі, Юліян Пшыбось і Ян Бжэкоўскі, якія ў 1929 годзе распачалі збіранне калекцыі сучаснага мастацтва. Упершыню творы сталі дасяжнымі для публікі ў лютым 1931 г. у сядзібе музея на Плацы Вольнасці. Пасля 1945 г. калекцыя дапаўнялася працамі сучасных мастакоў.

Калекцыя складаецца з твораў такіх мастакоў, як Макс Эрнст, Уладзмслаў Страмінскі, Кацярына Кобра, Курт Швітэрс, Казімір Падсадэцкі, Энрыка Прампаліні, Януш Марыя Брэцкі, Тэрэса Жарновер, Мечыслаў Шчука, Уладзімір Бароўскі, Дэрэк Бошьер, Крысціян Болтански, Ёзэф Бойс, Бріджыт Райль, Аліна Шапачнікаў, Ева Партум, Кшыштаф Вадзічко, Эдвард Красінскі, Алі Казма, Барбара Хамер, Агнешка Каліноўска, Зофія Кулік, Ядвіга Мазярска, Эрна Розенштэйн, Ядвіга Савіцка, Алам Шыблі, Младэн Стыліновіч, Мона Ватаману & Фларын Тудар, Хаек Янг, Конрад Смаленскі, Цэзары Bodzianowski, Збігнеў Лібера, Артур Зміеўски, Юліта Вуйцік, Анцье Маеўскі і Алан Сякула [4].

Атлас сучаснасці. Калекцыя мастацтва XX i XXI стагоддзяў правіць

Экспазіцыя адкрытая 24 лютага 2014 года ў ms² складаецца з твораў XX i XXI стагоддзяў. Выстава займае тры паверхі будынка, які належыць Музею мастацтва, але адначасова знаходзіцца ў комплексе Мануфактура ў Лодзі. На выставе, агульная плошча якой 2700 м², можна ўбачыць звыш 200 аб’ектаў, іх колькасць змяняецца разам з выставачнымі праектамі, якія рэалізуцца ў прасторы.

 
«Неапластычны пакой. Адкрытая кампазіцыя» — сталая экспазіцыя ў ms1

«Атлас сучаснасці» — гэта чарговы этап працы з калекцыяй, які працягваецца з 2008 года. Яго мэтай «з’яўляецца вывучэнне, пераасэнсаванне і абнаўленне сэнсаў твораў, каторыя яна ўтрымлівае» [5]. Выстава арганізаваная згодна з канцэпцыяй гісторыка мастацтваў Абі Варбурга і яго праектам «Атлас Мнемозіна». У ёй храналагічнае ўладкаванне твораў супрацьстаіць ідэі пастаяннай экспазіцыі. Выстава «адмовілася ад класічнай музейнай лінейнасці, размясціўшы калекцыі па ўрыўках часу, адначасова збіраючы іх у школы, тэндэнцыі, стылі і напрамкі» [6]. Працы засяроджваюцца на 14 пытаннях, звязаных з пытаннямі сучаснасці: «музей», «аўтаномія», «сталіца», «машына», «горад», «прагрэс», «эксперымент», «прапаганда», «норма», «традыцыя», «катастрофа», «я», «вызваленне», «рэвалюцыя». Вакол кожнага з іх «ствараецца калаж твораў розных перыядаў і прадстаўляюцца розныя эстэтычныя і мастацкія адносіны, экспазіцыя запытвае, як змянялася прырода гэтых з’яў, іх успрыняцце і наколькі яны ўплываюць на сённяшнюю рэчаіснасць» [7].

Пад кіраўніцтвам дырэктара музея Яраслава Сухана экспазіцыю падрыхтаваў куратарскі калектыў у складзе: Аляксандра Ях, Паліна Курц-Май, Марыя Морзух, Ганна Сацюк-Гасоўска, Іаана Сакалоўска, Катажына Слабада і Магдалена Зёлкоўска.

Калекцыя старадаўняга мастацтва XVI—XX стагоддзяў   правіць

Калекцыя старадаўняга мастацтва ўключае польскі і замежны жывапіс, у прыватнасці шэраг твораў польскіх мастакоў з XIX пачатку XX стагоддзяў. У тым ліку ў музеі захоўваецца некалькі карцін, якя адносяцца да шэдэўраў польскага жывапісу: «Партрэт маці»   Генрыка Родакоўскіага, «Напалеон на кані» Пятра Міхалоўскага, «Мецек, каторы спіць» Станіслава Выспяньскага, «Сабескі ў Чэнстахове» Яна Матэйкі. Гэтая калекцыя — рэпрэзентатыўны агляд польскага жывапісу, у які ўваходзіць: сармацкая эпоха (сармацкі партрэт XVII—XVIII стст., у т.л. Джозефа Фаворскага), станіслаўская (майстэрні Марчэла Бачарэлі, Яна Пятра Норбліна, асноўныя плыні мастацтва XX-га стагоддзя (напрыклад, карціны Войцеха Герсона, Вітольда Прушкоўскага, Джозефа Хмельмонскага, Аляксандра Герымскага, Леона Вычалкоўскага), эпохі маладой Польшчы (карціны Вольгі Бознаньскай, Станіслава Выспяньскага, Іозефа Мехоффера, Яцака Мальчэўскага, а таксама скульптуры Ксавьера Дунікоўскага).

 
Партрэт дожа Мішэля Стэно, першая палова 15 ст.

Калекцыя старадаўняга еўрапейскага мастацтва ўключае працы жывапісу, графікі, скульптуры, створаныя паміж XVI і пачаткам XX стагоддзя.

Каштоўныя прадметы, якія дакументуюць пачаткі сучаснага жывапісу, ўключаюць партрэт Дожа Мікеле Стэна першай паловы XV, належны да венецыянскай школы, партрэт саксонскага курфюрста Фрыдрыха III Мудрага з кола Лукаса Кранаха Старэйшага. Мастацтва ХVII стагоддзя паўночных краін ілюструецца працамі Даніэля дэ Бліка, Гіліса Клаеша д’Хондэцаетара, Рэньера дэ-ла-Хае, Нікаласа Мееса, Клаеса Карнэлішона Моеаерта, Франса Снейдэрса.

Сярод карцін італьянскіх майстроў эпохі барока варта адзначыць: Нацюрморт з рыбай Джузэпэ Рэкко, Алегорыя восеньскага ўраджаю, школы Джавані Батыста Руоппола, і Задуменны чалавек над кнігай, магчыма Джузэпэ Ногары. У калекцыю таксама ўваходзіць Роза да Ціволі, якая дэманструе ідылічную сцэну з пастухом.

У музеі таксама ёсць цікавае сабранне рускага жывапісу XIX-пачатку XX з карцінамі Ільі Я. Рыпіна, Канстанціна Каровіна, Івана К. Айвазоўскага. Разнастайнасць тэндэнцый еўрапейскага мастацтва канца XIX — пачатку XX стагоддзя можна назіраць на прыкладзе твораў такіх мастакоў, як Пол Сіньяк і Освальд Ахенбах.

Сярод графічных прац, якія заслугоўваюць асаблівай увагі, — працы Карла Клімента Бервіча (напрыклад, Партрэт Людовіка XVI у каранацыйнай сукенцы) і Уільяма Хогарта (Сонная царква).

Усяго калекцыя старажытнага еўрапейскага мастацтва налічвае 1600 прадметаў.

Адукацыйная дзейнасць і папулярызацыя мастацтва правіць

Адной з мэтаў групы «a.r.» і стварэння музея была папулярызацыя ведаў пра мастацтва і прадстаўленне дасягненняў авангарду шырокай аўдыторыі. Музей рэалізуе гэты пастулат праз супрацу з іншымі музеямі свету, выдавецкую, адукацыйную (майстар-класы, лекцыі, экскурсіі) дзейнасць і праз сродкі масавай інфармацыі (Мастацкі музей у разам з ТВП культура вядзе тэлепраграму «Культуранак»).

ms opus правіць

Праект пад назвай ms opus — вынік супрацоўніцтва Музея мастацтва ў Лодзі і Opus Film [8]. Гэты праект дакументуе мерапрыемствы, знаёміць з мастакамі і куратарамі. Фільмы з выставў апублікаваныя ў Інтэрнэце, што дазваляе шырокай аўдыторыі блізка пазнаёміцца з выставачнымі праектамі музея.

ms club правіць

ms club — гэта праграма, накіраваная на стварэнне супольнасці вакол музея, а таксама падпіска, якая дазваляе бясплатна наведваць выстаўкі і мерапрыемствы. Удзельнікі атрымліваюць карткі, на сённяшні дзень яны двух тыпаў: MS CLUB і MS CLUB STUDENT.

Прэміі правіць

Узнгарода ms правіць

Узнагарода ms прысвойваецца за асаблівыя заслугі ў мецэнацтве, прасоўванні музея альбо за іншыя формы актыўнага клопату пра яго цікаўнасці ў Польшчы і за мяжой. Прэмія ўручаецца ўстановам, кампаніям, прадстаўнікам СМІ, прыватным асобам як форма прызнання іх дзейнасці, узнагароджвае актыўную культурную і грамадскую пазіцыю.

Папярэднія лаўрэаты прэміі ms[9] :

  • 2009: Маржэна Баманоўска (за 2008 год), за дапамогу ў прасоўванні падзей Музея мастацтваў, у прыватнасці, адкрыццё ms2
  • 2010: Яраслаў Пшыбароўскі (за 2009 год), дзякуючы якому з’явілася магчымасць набыць у калекцыю працы прасторавыя працы Cabane éclatée Дэніэла Бурэна.
  • 2011 год: Пётр Дзянцёл (за 2010 год) за дапамогу ў стварэнні фільмаў з кожнай выстаўкі ў рамках праекта «ms opus».
  • 2012: Банк Pekao
  • 2013: Лодзінскае таварыства заахвочвання да выяўленчага мастацтва (Łódzkie Towarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych)
  • 2014: тэлеканал TVP kultura

Узнагарода ім. Катажына Кобра правіць

Прэмія Катажына Кобра — штогадовая ўзнагарода, якую самі мастакі ўручаюць абранаму творцу. Ідэя стварэння такой прэміі з’явілася ў Юзафа Рабкоўскага[pl] і Нікі Страмінскай (дачкі Катажыны Кобра i Уладзіслава Страмінскага. Мэтай праекта з’яўляецца ўшанаванне прагрэсіўнага і адкрытага стаўлення, творчага пошуку і ініцыятывы. Да 2011 года прэмію ўручала Галерэя Усходняя (Galeria Wschodnia), але ў 2011 годзе Дарыюш Бенькоўскі і Юзаф Рабкоўскі[pl](адзін з заснавальнікаў узнагароды) перадалі прэмію Музею мастацтваў у Лодзі. Узнагарода Катажына Кобра ўручаецца калегіяй, якая складаецца з прадстаўнікоў розных сфер мастацтва.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Przemieszczenia. Kolekcja Sztuki XX i XXI wieku, Łódź 2010
  2. Korespondencje Grupy «a.r» [w:] Korespondencje. sztuka Nowoczesna i Uniwersalizm, Łódź 2012
  3. Kolekcja Sztuki XX wieku w Muzeum Sztuki w Łodzi, Warszawa 1991
  4. CG2. Atlas nowoczesności. Kolekcja sztuki XX i XXI wieku – Muzeum Sztuki w Łodzi(недаступная спасылка). msl.org.pl. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2016. Праверана 6 ліпеня 2016.
  5. Zaskakująca podróż po wyspach nowoczesności. Праверана 6 ліпеня 2016.
  6. Recenzja wystawy: Atlas nowoczesności. Kolekcja sztuki XX i XXI wieku. Праверана 6 ліпеня 2016.
  7. Wyborcza.pl. wyborcza.pl. Праверана 6 ліпеня 2016.
  8. Filmoteka Архівавана 26 верасня 2015.
  9. Nagroda ms Архівавана 23 красавіка 2016.

Спасылкі правіць