Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі
Іва́н Канстанцінавіч Айвазо́ўскі (руск.: Иван Константинович Айвазовский, арм.: Հովհաննես Կոստանդինեսի Հայվազյան — Аганес Гайвазян, 29 (17) ліпеня 1817 — 2 мая 1900) — сусветна вядомы рускі мастак-марыніст, калекцыянер, мецэнат. Найвыбітнейшы мастак-армянін XIX стагоддзя[8]. Брат армянскага гісторыка і святара Габрыэла Айвазоўскага.
Біяграфічныя звесткіПравіць
Іван Айвазоўскі пачаў свой творчы шлях яшчэ ў першай палове XIX ст. (1830-я г.). Але асноўны перыяд яго творчасці прыпадае на другую палову стагоддзя.
За сваё жыццё стварыў каля шасці тысяч карцін[9]. Большасць з іх былі напісаны ў Феадосіі і прысвечаны Чорнаму мору.
ТворчасцьПравіць
Шматлікія палотны марыніста складаюць свайго роду энцыклапедыю пра мора. «Паэзію прыроды заўсёды адчуваў, адчуваю і стараюся перадаць маім пэндзлем. Абаянне паўднёвай ночы, неба, паўднёвага захаду, жах, што наганяе на душу бура ці ураган, — вось тыя пачуцці, што натхняюць мяне, калі я пішу». Зменлівасць станаў марской стыхіі знайшла адлюстраванне ў творчасці майстра. Мора ў Айвазоўскага то ціхамірна-спакойнае («Туманная раніца», 1853; «Марына», 1858; «Раніца на моры», 1883), то зачаравана-таямнічае («Месяцавая ноч у Амальфі», 1845; «Ноч на востраве Радос», 1850), то грозна-неспакойнае («Бура», 1852). І кожны з гэтых станаў перададзены віртуозна, паэтычна. «Сюжэт карціны складаецца ў мяне ў памяці, як сюжэт верша ў паэта; зрабіўшы накід на кавалку паперы, я прыступаю да працы і да таго часу не адыходжу ад палатна, пакуль не выкажуся на ім маім пэндзлем». Творы Івана Айвазоўскага дэманструюць рамантычнае, эмацыянальнае ўспрыманне прыроды, амаль заўсёды перадаюць моцныя пачуцці, яркія перажыванні.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — 1974. — Т. 1. — С. 350–351.
- ↑ а б Айвазовский Иван Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з https://rkd.nl/explore/artists/769
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ Ivan Konstantinovich Aivazovski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Iwan Konstantinowitsch Aiwasowski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.metmuseum.org/art/collection/search/286403
- ↑ David Marshall Lang, Armenia: cradle of civilization, Allen and Unwin, 1970, стр. 245
- ↑ Іван Айвазоўскі. Ноч на востраве Родас . Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 лютага 2011.(недаступная спасылка)