Марына (жанр)
Марына (фр.: marine, італ.: marina, ад лац.: marinus — марскі) — жанр выяўленчага мастацтва, які адлюстроўвае марскі краявід[1], а таксама сцэну марской бітвы або іншыя падзеі, якія адбываюцца на моры. З'яўляецца разнавіднасцю пейзажа. У якасці самастойнага віду пейзажнага жывапісу марына вылучылася напачатку XVII стагоддзя ў Галандыі.

Марыніст (фр.: mariniste) — мастак, які піша марыны[2]. Выдатныя прадстаўнікі гэтага жанру — англічанін Уільям Цёрнер і расійскі (армянскі) мастак Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі, які напісаў каля 6000 карцін на марскую тэму.
Ва Францыі існуе афіцыйнае званне мастака Марскога флоту, якое прысвойваецца міністрам абароны выдатным мастакам-марыністам. Званне можа быць прысуджана не толькі мастакам, але таксама фатографам, ілюстратарам, гравёрам і скульптарам (падрабязней гл. Мастак Марскога флоту).
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Марина (вид живописи) // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- ↑ Марина, в живописи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Бібліяграфія правіць
- Тарасов Ю. А., Голландский пейзаж XVII века М. 1983.
Спасылкі правіць
Працы марыністаў на Вікісховішчы |
- (фр.) Марскія прагулкі з сучасным мастаком Архівавана 27 верасня 2007. Раулем Гаярам (Raoul Gaillard).