Марчэла Бачарэлі

Марчэла Бачарэлі (Бачыярэлі, італ.: Marcello Bacciarelli; 16 лютага 1731, Рым — 5 студзеня 1818, Варшава) — італьянскі мастак-партрэтыст эпохі барока.

Марчэла Бачарэлі
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 лютага 1731(1731-02-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1818(1818-01-05)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Johanna Juliana Friederike Bacciarelli[d]
Дзеці Anna Bacciarelli[d]
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў
Жанр гістарычны жывапіс
Мастацкі кірунак барока і класіцызм
Уплыў на Anna Rajecka[d], Jakub Lipski[d], Jan Ścisło[d] і Aleksander Majerski[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

М. Бачарэлі вучыўся жывапісу ў Рыме, затым жыў у Германіі. Першыя свае замовы былі ім выкананы для двара караля Саксоніі Фрыдрыха I Аўгуста, у Дрэздэне. У 1756 годзе мастак наведаў Варшаву, дзе пазнаёміўся са Станіславам Аўгустам Панятоўскім, будучым каралём Польшчы. У 1764 годзе ён здзяйсняе паездку ў Вену, дзе быў прадстаўлены імператрыцы Марыі Тэрэзіі і дзе ён таксама займаўся партрэтным жывапісам. Пачынаючы з 1766 года мастак увесь час жыве ў Польшчы. У 1768 годзе быў ганараваны шляхецтвам і ўласным гербам.

Творчасць

правіць

З 1776 па 1785 год М. Бачарэлі стварае мастацкую майстэрню ў Каралеўскім палацы ў Варшаве. Карціны Бачарэлі, якія і сёння захоўваюцца ў гэтым палацы, былі напісаны ў той перыяд. Яму таксама належыць аўтарства карцін, размешчаных у палацавых Рыцарскай зале і ў Мармуровым пакоі. У 1816 годзе майстру прысуджаецца ганаровае званне прафесара Каралеўскага ўніверсітэта Польшчы. М. Бачарэлі быў таксама ганаровым членам Акадэмій вытанчаных мастацтваў Дрэздэна, Вены і Берліна. У Варшаве меў вучняў, напр. Юзафа Касінскага, Юзафа Рэйхана, Антоні Альбертрандзі і інш.

У 1766 М. Бачарэлі па загадзе караля Станіслава Аўгуста распрацаваў праект стварэння ў Варшаве Акадэміі вытанчаных мастацтваў, яго структуру і праграму навучання.

Галерэя

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць