Каралеўскі палац (Варшава)

(Пасля перасылкі з Каралеўскі палац у Варшаве)

Каралеўскі замак у Варшаве (польск.: Zamek Królewski w Warszawie) быў пабудаваны ў 15981618 гадах каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам на месцы сярэднявечнага замка мазавецкіх князёў. Палац быў узведзены на штучным ўзвышшы, меў форму пяцікутніка і вылучаўся на фоне гарадской забудовы 60-метровай Сігізмундавай вежай, правобразам якой, на думку некаторых аўтараў, паслужылі фартыфікацыйныя збудаванні Смаленска.

Славутасць
Каралеўскі палац
польск.: Zamek Królewski w Warszawie
52°14′52″ пн. ш. 21°00′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль готыка
Архітэктар Giovanni Battista Trevano[d]
Дата заснавання 1598
Сайт zamek-krolewski.pl (польск.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац-замак падвяргаўся рабаванню падчас шведскага нашэсця сярэдзіны XVII стагоддзя і Паўночнай вайны. Хоць і Ян Сабескі, і Аўгуст III фінансавалі рамонтныя работы, поўнамаштабнае абнаўленне струхлелага будынка звязана з імем апошняга караля, Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Па яго ініцыятыве ўздоўж Віслы было пабудавана новае крыло з сучаснымі інтэр'ерамі ў стылі класіцызма, а стары замак быў забудаваны шэрагам новых залаў і будынкаў, уключаючы працяглы корпус каралеўскай бібліятэкі, якая злучала замак з барочным палацам «Пад бляхай».

Корпус бібліятэкі і палац «Пад бляхай».

У прамежку паміж сусветнымі войнамі палац, які ўяўляў сабой мудрагелістую сумесь пабудоў і перабудоў розных эпох, быў старанна адрэстаўраваны, і тут пасяліўся прэзідэнт Ігнацы Масціцкі. З пачаткам Другой сусветнай вайны нацысты замініравалі палац і падвергнулі яго планамернаму і бязлітаснаму разбурэнню.

Пасля вайны месца, дзе некалі стаяў замак, пуставала да 1971 г., калі сойм канчаткова адмовіўся ад планаў будаўніцтва сучасных урадавых будынкаў на яго месцы і прыняў рашэнне аднавіць палац па фрагментах і фатаграфіях, якія захаваліся, па магчымасці надаўшы яму тую форму, якую, як мяркуецца, ён меў у пачатку XVII стагоддзя. Аднаўленчыя работы працягваліся да 1988 года. Аркады Кубіцкага былі перададзеныя для карыстання ў 2009 годзе.

Цяпер у палацы музей, дзе можна ўбачыць палотны Рэмбранта і МатэйкіСтэфан Баторый пад Псковам»), старыя выгляды Варшавы пэндзля Белота, а таксама ўрну з прахам Тадэвуша Касцюшкі.

Спасылкі

правіць
  • Andrzej Rottermund, Zamek Królewski w Warszawie, Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa, 2002, ISBN 83-221-0746-3
Каралеўскі замак і Замкавая плошча перад ім.


Інтэр'еры

правіць