Іржы Коларж (чэшск.: Jiří Kolář, 24 верасня 1914, Процівін — 11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік і мастак.

Іржы Коларж
фр.: Jiří Kolář
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Kolar, Jiri
Дата нараджэння 24 верасня 1914(1914-09-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 2002(2002-08-11)[2][5][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, драматург, мастак, паэт, рысавальнік, калажыст, калекцыянер, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, мецэнат
Гады творчасці 1937[8]1999[8]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
artlist.cz/jiri-kolar-39…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Іржы Коларж значную частку свайго жыцця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучанне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславакіі, з якой пасля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зняволенні. У 1977 І.Коларж падпісвае Хартыю 77. З’ехаўшы неўзабаве пасля гэтага на навучанне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца французскага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.

І.Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднання паэтаў і мастакоў «Група 42», быў членам саюза мастакоў Чэхаславакіі Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэшскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі з’яўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго персанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.

Першым паэтычным зборнікам І.Коларжа з’яўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя яўляюцца вершы зборніка «Печань Праметэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не звязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.

І.Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмена, Э. Лі Мастэрса.

Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[9].

Зноскі

  1. Jiri Kolár
  2. а б Jiri KolarOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Jiří Kolář // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б Evidence zájmových osob StB
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. а б RKDartists Праверана 12 лістапада 2022.
  9. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.381
  • Madla Vaculíková : Drahý pane Kolář, Mladá fronta, 1994, ISBN 80-204-0487-2
  • Charlotta Kotik: Jiri Kolar Transformations, Buffalo Fine Arts/Albright-Knox Art Gallery, 1978, ISBN 0-914782-19-3
  • Thomas M. Messer : Kolar — Chiasmage: Selections from the Guggenheim, Katonah Gallery, 1988, ISBN 0-685-45726-5
  • Astrid Winter, Metamorphosen des Wortes. Der Medienwechsel im Schaffen Jiří Kolář, Wallstein Verlag: Goettingen 2006

Спасылкі правіць