Уолт Уітмен
Уолт Уі́тмен (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт.
Уолт Уітмен | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 31 мая 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 26 сакавіка 1892[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | медычная сястра, паэт, раманіст, журналіст, эсэіст, пісьменнік |
Мова твораў: | англійская мова[1] |
Узнагароды: | |
Подпіс: |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Змест
Біяграфічныя звесткіПравіць
Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.
ТворчасцьПравіць
Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.
Беларускія перакладыПравіць
- Лісце травы: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
- Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер.з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Walt Whitman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Walt Whitman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118807153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
ЛітаратураПравіць
- Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць № 5, 1969.