Адкрыць галоўнае меню

Юрка Гаўрук

(Пасля перасылкі з Ю. Гаўрук)

Юрка (Юрый Паўлавіч) Гаўрук (23 красавіка (6 мая) 1905, Слуцк Мінскай губерні, цяпер Мінскай вобласці — 18 лютага 1979, Мінск; псеўданім: С. Дробуш) — беларускі перакладчык, паэт, літаратурны крытык, рэжысёр[1].

Юрка Гаўрук
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Юрый Паўлавіч Гаўрук
Дата нараджэння: 6 мая 1905(1905-05-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 лютага 1979(1979-02-18) (73 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і служачага. З 1915 сям'я Ю. Гаўрука ў бежанстве ў Пскове. Скончыў слуцкую школу 2-ой ступені (1921), Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава(руск.) бел. ў Маскве ў 1925 годзе[1]. З 1924 запісваў на Случчыне беларускі фальклор. Член «Маладняка». Восенню 1925 абраны дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, пераехаў у Горкі (1925—1931). У 1931—1935 дацэнт кафедры літаратуры Магілёўскага педінстытута, чытаў курс зарубежнай літаратуры і літаратур народаў СССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).

Арыштаваны 8 лютага 1935 у Магілёве. Асуджаны 28 красавіка 1935 асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў пазбаўлення волі; высланы з Беларусі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у Карэліі, Усходняй Сібіры, Комі АССР. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 27 лютага 1958. Пераехаў у Мінск. У 1957—1967 працаваў памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[1]. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я. Коласа пастаўлены ў яго перакладзе п'есы з сусветнай класікі.

Асабовая справа Ю. Гаўрука № 15523 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

ТворчасцьПравіць

Працаваў у галіне перакладу з французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай на беларускую мову. Дэбютаваў перакладам у 1925 (верш Г. Гейнэ «Ткачы(ням.) бел.»). Свае творы друкаваў у часопісах «Аршанскі маладняк», «Маладняк», «Полымя» і іншых. Пераклаў п'есы У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1925, пастаўлена ў 1926)[1], «Гамлет» (1935, 1964, пастаўлена ў 1946), «Атэла(руск.) бел.» (1954), «Канец — справе вянец(руск.) бел.» (пастаўлена ў 1964), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра(руск.) бел.» (1982). У яго перакладзе ставіліся п'есы «Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага (1957), «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду (1957), «Забыты ўсімі» Н. Хікмета(руск.) бел. (1958), «Тысяча франкаў узнагароды» В. Гюго (1962), «Мяцеліца» Л. Ляонава(руск.) бел. (1965), «Дзядзька Ваня(руск.) бел.» А. Чэхава (1965), «Мешчанін у дваранах(руск.) бел.» Мальера (1967), «Улада цемры(руск.) бел.» Л. Талстога (1969), «Залатая карэта» Л. Ляонава (1971), «Багна(руск.) бел.» А. Астроўскага (1972), «Доктар філасофіі» Б. Нушыча (1972), «Ноч памылак(англ.) бел.» О. Голдсміта, «Выбух» І. Дварэцкага(руск.) бел.[1].

Аўтар зборніка краязнаўчых апавяданняў «Вясковыя рыскі» (1926). Аўтар першай на Беларусі[1] анталогіі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў»[2] (1928). У 1969 выйшаў зборнік арыгінальных вершаў і перакладаў «Іскры з крэменя»[3], у 1975 — зборнік выбраных перакладаў паэзіі «Агні ў прасторах»[4], у 1990 — «Выбранае» (вершы і пераклады)[1].

Пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, Ф. Шылера, А. Міцкевіча, Дж. Байрана, Лесі Украінкі, У. Сасюры, П. Варанько(руск.) бел., асобнымі выданнямі выйшлі раман А. Сціля «Любіць будзем заўтра» (1960), зборнік А. Маруа «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы» (1974), раманы Э. Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца» (1976) і К. С. Прычард(руск.) бел. «Дачка ўрагану» (1977). Пераклаў таксама творы Ж.-Б. Мальера, Я. Шварца(руск.) бел.Снежная каралева(руск.) бел.»), вершы П. Варанько(руск.) бел. (1976), Б. Алейніка(руск.) бел. (1977), апавяданне «За што?(руск.) бел.» Л. Талстога і балада «Парука, Шылер(ням.) бел.» Ф. Шылера (1978), навелы А. Маруа і апавяданні Р. Інанішвілі(руск.) бел., Г. Гогічайшвілі (пераклаў з грузінскай мовы разам з Т. Цулукідзэ, 1979)[1][5].

На рускую мову пераклаў аповесць «Люба Лук'янская» (1965) і раманы «Пошукі будучыні» (1968) К. Чорнага і «Серадзібор» (1966) П. Пестрака[1].

Аўтар артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, эсэ, якія ўвайшлі ў кнігу «Ступень адказнасці» (1986)[1].

БібліяграфіяПравіць

  • Агні ў прасторах: Выбраныя пераклады. — Мн., 1975;
  • Узвіхраны ветразь: Вершы. Паэма. Пераклады. — Мн., 1990;
  • Ступень адказнасці: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. — Мн., 1986.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 Гаврук Юрка // Биографический справочник. — Белоруссская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
  2. Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. — Мн.: Маладняк, 1928. У зборнік увайшлі пераклады з англійскай твораў Дж. Г. Байрана, П. Б. Шэлі, А. Тэнісана(руск.) бел., Г. Лангфела, У. Уітмена, з нямецкай — Ф. Шылера, Г. Гейнэ, Т. Кёрнера(руск.) бел., з французскай — В. Гюго, Ш. Леконта дэ Ліля(руск.) бел., Ш. Бадлера, П. Верлена, А. Тэр'е(руск.) бел., з італьянскай — Ф. Петраркі, Дж. Кардучы, А. Негры(руск.) бел., з польскай — А. Міцкевіча, У. Бранеўскага(руск.) бел..
  3. У склад зборніка ўвайшлі пераклады твораў А. Пушкіна, А. Міцкевіча, балад Ф. Шылера.
  4. У зборнік, апроч некаторых перапрацаваных перакладаў з «Кветак з чужых палёў», увайшлі пераклады з англійскай асобных санетаў У. Шэкспіра, урыўкаў з трагедый «Гамлет», «Атэла», «Кароль Лір», камедыяў «Канец — славе вянец» і «Сон у летнюю ноч», твораў Р. Бёрнса, І. В. Гётэ, з венгерскай — твораў Б. Балашы(руск.) бел., Д. Бержэні(руск.) бел., Ш. Кішфалудзі(руск.) бел., з рускай — А. Пушкіна, В. Брусава, С. Ясеніна, Дзм. Кедрына(руск.) бел., з украінскай — П. Тычыны(руск.) бел., М. Рыльскага(руск.) бел., Ул. Сасюры, Л. Украінкі, з армянскай — Г. Эміна(руск.) бел..
  5. Алеся Лапіцкая Паэт і пераклады // Літаратура і мастацтва. — Мн.: Звязда, 2015. — № 19.

ЛітаратураПравіць