Персі Біш Шэлі
Персі Біш ШЭ́ЛІ (англ.: Percy Bysshe Shelley; вым. [ˈpɜrsi ˈbɪʃ ˈʃɛli]; 4 жніўня 1792, Горсгем, Англія — 8 ліпеня 1822) — англійскі паэт, пісьменнік, драматург і эсэіст. Выдатны прадстаўнік рамантычнай паэзіі ў англійскай літаратуры XIX стагоддзя.
Персі Біш Шэлі | |
---|---|
Percy Bysshe Shelley | |
![]() Партрэт Шэлі. 1819 | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1792[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1822[1][3][…] (29 гадоў) |
Месца смерці | Міжземнае мора |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Цімаці Шэлі[d][8] |
Маці | Elizabeth Pilford[d][9][8] |
Жонка | Мэры Шэлі і Harriet Westbrook[d] |
Дзеці | Ianthe Eliza Shelley[d], Charles Bysshe Shelley[d], William Shelley[d], Персі Флорэнс Шэлі[d], Clara Everina Shelley[d] і Clara Shelley[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, навэліст, эсэіст |
Кірунак | рамантызм, драматызм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | англійская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце, адкуль быў выключаны за выпуск брашуры «Неабходнасць атэізму» (1811, з Т. Дж. Хогам). 3 1818 жыў у Італіі. Загінуў у час шторму ў Міжземным моры.
Другой жонкай паэта была пісьменніца Мэры Шэлі, вядомая сваім раманам «Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй». Пасля смерці мужа яна клапацілася публікаваннем яго твораў.
ТворчасцьПравіць
У 1810—11 ананімна надрукаваў раманы «Застроцы» і «Сент-Ірвін», напісаныя ў манеры гатычнага рамана. Свае погляды на прычыны сацыяльных бедстваў і шляхі іх пераадолення выклаў у філасофска-алегарычнай паэме «Каралева Маб» (1813). У драме «Чэнчы» (1819) на сюжэт з гісторыі Рыма імкнуўся асэнсаваць праблемы тыраніі і свабоды. Аўтар паэм «Паўстанне Іслама» (1818, першапачатковая назва «Лаон і Цытна», 1817), «Атлаская чараўніца» (1820), лірычных драм «Вызвалены Праметэй» (1820), «Элада» (1822), палітычнай алегорыі-павучання «Маскарад анархіі» (1819, апубл. 1832), трактата «Абарона паэзіі» (1822, апубл. 1840).
На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Ю. Гаўрук, Н. Капа, А. Таболіч. У. Жылка прысвяціў П. Шэлі свой верш.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118613774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Percy Bysshe Shelley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fragment: Is It That In Some Brighter Sphere - Poem by Percy Bysshe Shelley
- ↑ Fragment: Satan Broken Loose - Poem by Percy Bysshe Shelley
- ↑ The Boat On The Serchio - Poem by Percy Bysshe Shelley
- ↑ Percy Shelley // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
ЛітаратураПравіць
- Бутырчык Г. Шэлі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Персі Біш Шэлі
- Маска Бяспраўя (пераклад Макса Шчура)