Андрэ Стыль
Андрэ Стыль[4] (фр.: André Stil; 1 красавіка 1921, Эрньі, Францыя — 3 верасня 2004) — французскі празаік, паэт, публіцыст, шахматыст.
Андрэ Стыль | |
---|---|
фр.: André Stil | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1921[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 2004[2][3] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, журналіст |
Гады творчасці | 1949 — 2003 |
Жанр | раман |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Эрньі (Францыя). У час Першай сусветнай вайны прымаў удзел у Руху Супраціўлення[5]. Член Французскай камуністычнай партыі з 1942 года. Скончыў універсітэт у горадзе Ліль. У 1945—1949 гадах на партыйнай і журналісцкай рабоце[5]. У 1950—1959 гадах галоўны рэдактар газеты «Юманітэ» (L’Humanité), затым яе літаратурны аглядальнік[5]. Кандыдат у члены і член ЦК Французскай камуністычнай партыі ў 1950—1959 гадах.
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1949 года. Трылогія «Першы ўдар» (раманы «Каля воданапорнай вежы», 1951, «Канец адной гарматы», 1952; «Парыж з намі», 1953) пра антываенную барацьбу французскага народа. У цыкле твораў «Пастаўлена пытанне аб шчасці» — раманах «Мы будзем любіць адно аднаго заўтра» (1957), «Абвал» (1960), «Апошняя чвэрць гадзіны» (1962), «Пойдзем танцаваць, Віяліна» (1964), «Андрэ» (1965), «Прыгожы, як чалавек» (1968), «Хто?» (1969), зборніках апавяданняў «Егіпецкі хлеб» (1956), «Боль» (1961) і інш. уздымаюцца сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана жыццё Францыі ў ІІ сусветную вайну і пасляваенныя гады. Аўтар раманаў «Раман-сон» (1976), «У люстэрку — сябар» (1977), «Бог — гэта дзіця» (1979), «Мілы доктар» (1980), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац. Рэалістычная проза А. Стыля адметная дынамічным сюжэтам, выкарыстаннем дыялектаў, унутранага маналога.
На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Юрка Гаўрук, Сямён Дорскі.
Беларускія пераклады
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Стиль Андре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в ВСЭ 1969—1978.
Літаратура
правіць- Лявонава Е. А. Стыль Андрэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 228. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стиль Андре / Трущенко Е. Ф. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Литературный энциклопедический словарь / Под редакцией В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 751 с. (руск.)
Спасылкі
правіць- Стиль Андре // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.) (Праверана 3 ліпеня 2023)