Олівер Голдсміт
Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4 красавіка 1774) — брытанскі пісьменнік, драматург, паэт.
Олівер Голдсміт | |
---|---|
Oliver Goldsmith | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1728[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1774[1][4][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | урач, урач-пісьменнік, паэт, драматург, літаратурны крытык, раманіст, пісьменнік, эсэіст, polygraph, драматург, тэатральны прадзюсар |
Кірунак | сентыменталізм |
Мова твораў | англійскі |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).
Творчасць
правіцьПершы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.
Зноскі
- ↑ а б в Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ а б CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ MusicBrainz artist ID Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ Голдсмит Оливер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Саркісава Н. Голдсміт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.