Алесь Піліпавіч Дземідовіч

беларускі аграном-селекцыянер, грамадскі дзеяч, паэт (1897—1965)

Алесь Піліпавіч Дземідовіч (Дзямідовіч), часам Аляксандр Філіпавіч Дземідовіч (23 красавіка 1897, Капыль, цяпер Мінская вобласць5 лістапада 1965, Казань, Татарская АССР) — беларускі аграном-селекцыянер, грамадскі дзеяч, паэт. Доктар сельскагарспадарчых навук (1949), прафесар (1950).

Алесь Піліпавіч Дземідовіч
Дата нараджэння 23 красавіка 1897(1897-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1965(1965-11-05) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном, селекцыянер, паэт, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1949)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Капыль Слуцкага павета. З 1916 года ў расійскай імператарскай арміі. З 1917 года працаваў ва Усерасійскім спажывецкім таварыстве ў Маскве. З 1916 года піша вершы, некаторыя друкаваліся ў газеце «Дзянніца».

Член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), па яе расколе ў 1918 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У пачатку польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў партызан на Случчыне.

 
Алесь Дземідовіч з жонкай Лідзіяй (злева) з сябрамі — паэтам Алесем Гурло (справа) з жонкай Марыяй (у цэнтры), 1928 г.

Пасля абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР 31 ліпеня 1920 года працаваў у Наркамаце земляробства. У сакавіку 1921 года артыштаваны ў ліку іншых сяброў БПС-Р. Удзельнік ліквідацыйнага з’езда БПС-Р, у чэрвені 1924 года падпісаў Дэкларацыю пра роспуск эсэраўскай партыі. У 1923 годзе вучыўся ў Менскім сельскагаспадарчым інстытуце, у часе вучобы адстойваў права на навучанне па-беларуску, за што пераследаваўся[1]. У 1925 годзе скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. У Горках стварыў беларускую тэрміналагічную камісію і навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі. З 1925 года працаваў у Горках, Лошыцы пад Менскам, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, на бульбаводчай станцыі ў Вялікай Сляпянцы пад Менскам, дзе ў 1929 годзе ўпершыню правёў дослед па скрыжаванні бульбы[2].

 
Горацкая філія «Аршанскага Маладняка», 1926 год. Стаяць: (злева направа) Алесь Вечар, Рыгор Мурашка, Чыжонак, Уладзіслаў Прыбыткоўскі, Калядка. Сядзяць: Мятла, Сяргейчык, Міхась Ганчарык (кіраўнік філіі), Васіль Каваль, Юрка Гаўрук, Алесь Дземідовіч.

Уваходзіў у аршанскую філію (Горацкі гурток)[3] літаратурнага аб’яднання «Маладняк», удзельнік першага з’езда «Маладняка» ў лістападзе 1925 года[4]. Друкаваўся ў часопісе «Аршанскі маладняк»[5].

Арыштаваны 19 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на 5 гадоў ссылкі[4]. 3 1931 года працаваў у Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце, быў загадчыкам кафедры плодаагародніцтва. У 1934 годзе ўмоўна-датэрмінова вызвалены ад пакарання. Працаваў таксама на Казанскай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі. У 1943—1945 гадах — дэкан плодаагародніннага факультэта Казанскага сельскагаспадарчага інстытута, у 1945—1954 загадчык кафедрай агародніцтва. 3 1954 па 1965 год працаваў загадчыкам кафедры батанікі і кормавытворчасці Казанскага ветэрынарнага інстытута імя М. Э. Баўмана.

Навуковая дзейнасць правіць

Унёс вялікі ўклад у развіццё агародніцтва адкрытага і закрытага грунту ў Татарстане. Аўтар навуковых прац па селекцыі і агратэхніцы кукурузы, лубіну, бульбы, капусты, буракоў.

Аўтар гатункаў агароднінных культур: бурак Казанскі — 58, капуста Клыкоўская 19/23, Сеянец — 7035/566[6].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі, у тым ліку сярэбраным медалём ВДНГ СССР[2].

Бібліяграфія правіць

  • А. Дзямідовіч. Культура азімага збожжа // Вывучэньне тэхнікі сялянскага ральніцтва: [зборнік / Народны камісарыят земляробства БССР]. — Менск: выданьне Наркамзема, 1926. — 27 с.
  • Алесь Дзямідовіч. Вынікі абсьледаваньня засьмечанасьці сялянскіх пасеваў на пяскох і суглінках у в. в. Зарэчча I і Лошыцы Менскае акругі // Праца навуковага таварыства па вывучэньню Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскае гаспадаркі ў Горках. — Горкі, 1927. — Т. IV. — С. 106—130.
  • А. Дзямідовіч. Бульба: гатункі, хваробы, паляпшэньні і культура. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1929. — 54 с.
  • Ал. Дзямідовіч. Да пытаньня аб вывучэньні засьмечанасьці палёў на Меншчыне. — Менск, 1929.
  • Ал. Дзямідовіч. Выкарыстаньне бульбоўніку на корм. — Менск: Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 36 с.
  • Ал. Дзямідовіч. Пустазельле на нашых палетках і спосабы змаганьня з ім. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 51 с.
  • «Районирование сортов картофеля в ТАССР», 1936
  • «Межвидовая гибридизация у картофеля». Тр. Казан, с.-х. ин-та, 1937, стр. 108—131.
  • «Селекция картофеля па устойчивость к засухе». Тр. Казан, с.-х. ин-та, 1938, стр. 139—173.
  • «История и описание некоторых вегетативных гибридов картофеля». Яровизация, 5—6 (26—27), 1939, стр. 131—135,
  • «Местная клыковская капуста и её селекция». Тр. Казан, с.-х. ин-та им. Горького, 1, 1947, стр. 59—71.
  • «Семеноводство картофеля в ТАССР». Казань, 1952;
  • «О методах селекции и семеноводства картофеля». Казань, 1960.

Крыніцы правіць

  1. «Атакоўвалі, як якую звярыну, за тое, што я - беларус». Общество. №7 (1230) 25 февраля 2020г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости. www.belgazeta.by. Праверана 14 жніўня 2023.
  2. а б Дземідовіч Алесь (Аляксандр) Піліпавіч |. kapyl.by. Праверана 14 жніўня 2023.
  3. Літаратурныя аб’яднанні і гурткі.(недаступная спасылка). catalog.library.mogilev.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2020. Праверана 14 жніўня 2023.
  4. а б ЭГБ 2003, с. 377.
  5. Ал. Дзямідовіч. Верш // Аршанскі маладняк : часопіс. — 1926. — № 2. — С. 40. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2023.
  6. Демидович Александр Филиппович | Татар энциклопедиясе (татар.). web.archive.org (4 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 14 жніўня 2023.

Літаратура правіць